Кіберпанк () — паджанр навуковай фантастыкі. Сам тэрмін з’яўляецца сумессю словаў «cybernetics» () і «punk» (, смецце), упершыню яго выкарыстаў Брус Бэтке ў якасці назвы для свайго апавядання 1983 годаThe Etymology of «Cyberpunk» .. Звычайна творы, якія адносяцца да жанру «кіберпанк», апісваюць антыўтапічны свет недалёкай будучыні, у якім высокае тэхналагічнае развіццё, такое як інфармацыйныя тэхналогіі і кібернетыка, спалучаюцца з глыбокім упадкам альбо радыкальнымі пераменамі ў сацыяльным ладзе.

Паводле словаў Лорэнса Персана:

Класічныя кіберпанкавыя персанажы — маргіналізаваныя, адчужаныя самотнікі, якія жывуць на краі грамадства ў пераважна дыстапічнай будучыні, дзе ў паўсядзённае жыццё імкліва ўварваліся тэхналагічныя перамены, усюдыісная інфасфера камп’ютарызаванай інфармацыі і інвазіўныя мадыфікацыі чалавечага цела

Сюжэты кіберпанку часта пабудаваныя вакол канфлікту паміж хакерамі, штучным інтэлектам і мегакарпарацыямі, і імкнуцца да «бліжэйшай будучыні» Зямлі часцей, чым да сэтынгаў пра далёкую будучыню ці галактычныя перспектывы, якія можна знайсці ў такіх раманах, як «Заснаванне» Айзэка Азімава альбо «Дзюна» Фрэнка Герберта.

Сусвет кіберпанку, як правіла, з’яўляецца постіндустрыяльнай дыстопіяй, і апісвае грамадства, якое знаходзіцца на мяжы бурных сацыяльных і культурных пераўтварэнняў, дзе тэхналогіі выкарыстоўваюцца спосабамі, не прадугледжанымі іх стваральнікамі («вуліца знойдзе для рэчаў уласнае прымяненне»Уільям Гібсан, «Burning Chrome», 1981 год.). Частка атмасферы жанру пераклікаецца з стылем «фільма-нуар», а літаратурныя работы жанру часта выкарыстоўваюць прыёмы дэтэктыву.

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратурныя жанры Катэгорыя:Антыўтопіі Катэгорыя:Субкультуры Катэгорыя:Футуралогія