Антон Каржанеўскі [, м. Валынцы, Дрысенскі павет, Віцебская губерня — , Віцебск, Беларусь] — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1928 — 1932) у М. Эндэ, У. Хрусталёва, Ф. Фогта.
У час 2-й сусветнай вайны апынуўся ў акупаваным Мінску. За актыўны ўдзел у выстаўцы твораў беларускіх мастакоў быў узнагароджаны нямецкай акупацыйнай уладай «Медалём для Ўсходу»Партрэт стагоддзя вачыма мастака. Успамінае найстарэйшы беларускі мастак Яўген Ціхановіч // Наша Ніва № 1, 3, 2001.. Пасля вызвалення Мінска арыштаваны 16.12.1944 года па адрасе вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 28.6.1945 года за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31.8.1945 года быў вызвалены. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.9.1990 года. Асабовая справа Каржанеўскага № 31574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1934.
Член Саюза мастакоў БССР з 1945.
Творчасць Працаваў пераважна ў галіне жывапіснага пейзажуhttps://socrealizm.com.ua/gallery/artist/korzhenevskii-as-1910. Сярод твораў, якім уласціва насычанасць колеру, выразная мадэліроўка аб’ёмаў, пленэрная непасрэднасць кампазіцыйнага ладу, лірычныя пейзажы «Над Свіслаччу» (1938), «Сафійскі сабор у Полацку» (1955), «Апошняе лісце» (1966), «Горад над Дзвіной» (1973), «Стары Віцебск» (1979), «Тужлівая нотка» (1982), «Восеньскі пейзаж» (1984), «Богаяўленскі сабор у Полацку» (1988); нацюрморты «Півоні, яблыкі, кавуны» (1953), «Ружы» (1962), «Нацюрморт з лямпай» (1977) і іншКаржанеўскі Антон Станіслававіч // С. 70.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, мэрыі Масквы.
Літаратура
Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998. — С. 296. Подлипский, А. Певец витебских улиц / А. Подлипский // Народнае слова. — 1996. — 1 лют. — С. 3. Соловьева, С. «Жизнь должна быть восхищением» / С. Соловьева // Витебский курьер. — 2004. — 14 сент. — С. 3.
Спасылкі КАРЖАНЕЎСКІ Антон Станіслававіч //
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Вучні Фёдара Фогта Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай