Лорд-захава́льнік Мало́й пяча́ткі () — адна з найстарэйшых пасад у англійскім, а затым і ў брытанскім урадзе.
Гісторыя і паўнамоцтвы Першапачаткова Лорд-захавальнік Малой пячаткі адказваў за захаванасць асабістай пячаткі караля Англіі. У наш час ён з’яўляецца 5-м па рангу сярод Вышэйшых саноўнікаў дзяржавы і з’яўляецца адным з вышэйшых чыноўнікаў Вялікабрытаніі. У гісторыі краіны носьбіты гэтага тытула былі найбольш уплывовымі саноўнікамі, таму што ў мінулым не існавала сучаснай іерархіі чынавенства, і Лорд-захавальнік Малой пячаткі мог займаць самую высокую ўрадавую пасаду (як і Лорд-канцлер ці Першы лорд казначэйства (Лорд-скарбнік). У рэдкіх выпадках англійскай гісторыі пасада Лорда-захавальніка Малой пячаткі замяшчалі спецыяльна створаныя камісіі.
У наш час Лорд-захавальнік Малой пячаткі прызначаецца каралём (каралевай) Вялікабрытаніі па прапанове прэм'ер-міністра. Звычайна гэту пасаду займаюць Старшыні Палаты абшчын ці Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі. Становішча Лорда-захавальніка Малой пячаткі адпавядае пасадзе міністра без партфеля. Акрамя Лорда-захавальніка Малой пячаткі ў Вялікабрытаніі існуе таксама пасада Лорда-захавальніка Вялікай пячаткі (афіцыйнай пячаткі дзяржавы).
З 2014 года лордам-захавальнікам Малой пячаткі з’яўляецца Ціна, баранэса Стоўэл Бістанская.
Найбольш вядомыя Лорды-захавальнікі Малой пячаткі Уільям Мелтан (1307—1312) Томас Балейн (1530—1536) Томас Кромвель (1536—1540) Фрэнсіс Бэкан (1617—1621) Чарлз Спенсер (1755) Джон Расел (1761—1763) Джордж Спенсер (1763—1765) Уільям Піт (1766—1768) Агастас Фіц-Рой (1771—1775) Джордж Кэмпбел (1853—1855) Бенджамін Дызраэлі (1876—1878) Арчыбальд Філіп Прымраўз (1885) Уільям Гладстан (1886) Роберт Гаскойн-Сесіл (1902) Артур Джэймс Бальфур (1902—1903) Джозеф Осцін Чэмберлен (1921—1922) Стэнлі Болдуін (1932—1934) Энтані Ідэн (1934—1935) Клемент Этлі (1940—1942) Айвар Рычард (1997—1998)
Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Вышэйшыя цырыманіяльныя пасады Вялікабрытаніі Катэгорыя:Спісы англічан Катэгорыя:Міністры ўрада Вялікабрытаніі