Трдзе́льнік () або скаліцкі трдзельнік () — традыцыйная славацкая страва, салодкая выпечка, якая паходзіць з рэгіёна Загор'е. Вырабляецца з абкручанага вакол кія цеста, пасмажанага на грылі і пасыпанага цукрам, змяшаным з арэхамі і карыцай.

Славацкі трдзельнік — першая славацкая страва, якая атрымала Еўрасаюза. Такую назву могуць мець толькі трдзельнікі, вырабленыя на тэрыторыі раёнаў Скаліца і Сеніца, абмежаваным рэкамі Морава, Цепліца і Міява і мяжой з Чэхіяй.

Гісторыя Прыгатаванне трдзельніка ў раёне Скаліцы вядомае ўжо з пачатку XIX стагоддзя. Граф , адстаўны венгерскі генерал, які быў паэтам і філосафам, жыў у Скаліцы ў канцы XVIII стагоддзя. З сабой ён прывёз рэцэпт трдзельніка з Сяміграддзя і значна яго змяніў. Яго страва стала вядомая пад назвай скаліцкі трдзельнік.

Сучаснасць У цяперашні час трдзельнік — вельмі папулярная салодкая выпечка па ўсёй Славакіі, а таксама ў Чэхіі. Карыстаецца папулярнасцю падчас кірмашоў і фестаў. Прадаецца таксама ў Венгрыі і ў іншых рэгіёнах пражывання этнічных венграў (напрыклад, у Ваяводзіне).

Гл. таксама Кюрцёшкалач Сенкач

Спасылкі

Гісторыя скаліцкага трдзельніка Goeasteurope

Катэгорыя:Славацкая кухня Катэгорыя:Выпечка