Сабор Святых Пятра і Паўла () — каталіцкі храм у горадзе Коўна (Літва), размешчаны па адрасе Вільняус гатве, 26. Помнік гатычнай архітэктуры XV — XIX стагоддзяў. З'яўляецца кафедральным саборам Ковенскай архідыяцэзіі, а таксама мае статус малой базілікі. Касцёл Святых Пятра і Паўла з'яўляецца самым вялікім каталіцкім храмам у Літве і адзінай у краіне гатычнай базілікай.
Гісторыя Будаўніцтва храма пачалося ў 1413 годзе. У 1624 годзе былі пабудаваны галоўны неф і вежы, пры гэтым храму былі нададзены барочныя рысы. Будаўніцтва храма было канчаткова завершана ў 1655 годзе.
У 1800 годзе рэстаўраваны, дабудавана вежа на галоўным фасадзе. З 1808 па 1864 год касцёл належаў аўгусцінскаму ордэну. З 1865 года храм з'яўляецца кафедральным саборам Ковенскай архідыяцэзіі.
У 1921 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XV прысвоіў храму статус малой базілікі.
Архітэктура
Храм мае ў даўжыню 84 метра і ў шырыню 34 метра. Ад першапачатковага гатычнага касцёла больш-менш захавалася бадай што толькі ўсходняя частка: апсіда і прэзбітэрый. Іх даволі тонкія сцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, перакрыцце ўтвараюць вытанчаныя познегатычныя сотавыя скляпенні. Вежа на галоўным фасадзе храма так званага «сармацкага» тыпу мае больш позняе паходжанне.
Інтэр'ер
Інтэр'ер упрыгожаны абразамі мастакоў Іагана Готарда Бергофа і Міхала Андрыёлі. Галоўны алтар царквы, аўтарства скульптара Томаша Падгайскага, датуецца 1755 годам.
У крыпце храма пахаваны біскуп Мацеюс Валанчус, кардынал Вінцантас Сладкявічус і літоўскі паэт Майроніс.
Літаратура Jonas Puzinas. Iš Kauno bažnyčių istorijos // Savivaldybė (žurnalas), 1928, №. 11 (66), С. 13-16. Kauno Šv. Apaštalų Petro ir Pauliaus arkikatedra bazilika: monografija / Vaida Kamuntavičienė, Nijolė Lukšionytė-Tolvaišienė, Laima Šinkūnaitė, Rima Valinčiūtė-Varnė. — Kaunas: Kauno arkivyskupijos muziejus, 2008. — 171 с.: iliustr. — ISBN 978-9955-9608-3-6.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Панарама адной з бакавых капліц Гісторыя і апісанне храма
Катэгорыя:Касцёлы Коўна Катэгорыя:Саборы Літвы Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла