«Харт оф Мідлатыян» () — шатландскі футбольны клуб з горада Эдынбург, прадстаўнік Шатландскага Прэм’ершыпа. Адзін з двух клубаў горада, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назву «Хайберніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тайнкасл», які размяшчаецца ў эдынбургскім раёне Горгі. Стадыён з’яўляецца хатняй арэнай з 1886 года і змяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе літоўска-расійскі бізнесмен і банкір выкупіў большую частку правоў на клуб у былога ўладальніка Крыса Робертсана. На сённяшні дзень клуб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладанню клубам Уладзімірам Раманавым. Апошнім значным дасягненнем клуба лічыцца перамога ў Кубку Шатландыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клуб «Хайберніян» з лікам 5:1«Hearts’s demolition of Hibernian in Scottish Cup final devoid of fire». Guardian..

Гісторыя Найбольш ранішняе згадванне клуба пад назвай Heart of Midlothian у спартыўным кантэксце было зроблена ў газете The Scotsman 20 ліпеня 1864 года, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сённяшні дзень невядома меў гэты клуб дачыненне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клубаў таксама добра гулялі ў іншых відах спортуThe Scotsman. Нумар ад 20 ліпеня 1864, London Hearts.. «Хартс» быў заснаваны ў 1874 годзе. Па розных меркаваннях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залыАльберт Мак-Кі, «The Hearts 1959» ст. 29, якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Вальтэра Скота «Сэрца графства Мідлатыян» (Heart of Midlothian).

Клуб пачаў мець сур’ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 года, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць ігракам заробную плату«Hearts failure! Tynecastle club admit they can’t afford to pay players' wages». Daily Mail., і клуб быў выстаўлены на продаж«Romanov puts Hearts up for sale». Sky Sports.. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад ігракі ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іх заробку за снежань«Hearts stars finally get November pay but will complain to SPL if December wages don’t arrive». Daily Record.. Але і заробак за снежань таксама не быў выплачаны своечасова«Hearts players’ pay: Delayed November wages are paid but Hearts players still ready to act». The Scotsman., з-за чаго прафсаюз ігракоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатландскай Прэм’ер-лігі«Hearts squad lodge official SPL complaint over unpaid wages» . Scottish Television.. У гэты перыяд клуб параіў ігракам шукаць новы клуб«Hearts surgery». The Sun.. 4 студзеня 2012 года кіраўніцтва Прэм’ер-лігі загадала «Хартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня і настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня«SPL Statement ~ Heart of Midlothian FC» . Scottish Premier League.. «Хартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасля продажу Эгерта Ёнсана ва Вулверхэмптан Уондэрэрс«Hearts pay overdue December wages thanks to Eggert Jonsson sale to Wolves». The Telegraph..

17 чэрвеня 2013 года «Хартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаўHearts: SPL side to enter administration. BBC News.

Фарм-клубы Наступныя клубы раней прымыкалі да «Хартса», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзіміра Раманава: «Каўнас» (Літва), «Партызан» (Беларусь).

Дасягненні Чэмпіён Шатландыі: 4 1895, 1897, 1958, 1960

Уладальнікі Кубка Шатландыі: 8 1891, 1896, 1901, 1906, 1956, 1998, 2006, 2012

Уладальнікі Кубка лігі Шатландыі: 4 1955, 1959, 1960, 1963

Спасылкі

Афіцыйны сайт Клубная старонка на BBC Навіны клуба

Хартс