Тракайская кенаса — караімскае культавае збудаванне ў г. Тракай (Літва), размешчана па адрасе вуліца Караімская, 30.
Гісторыя Кенаса была пабудавана ў XVIII стагоддзі, у цэнтры караімскай слабады, якая раней называлася Караімшчынай.
Некалькі разоў храм быў пад пагрозай знішчэння, асабліва падчас пажараў у 1794 і 1812 гадах, але неўзабаве быў адноўлены, а ў 1894—1904 гадах быў праведзены капітальны рамонт.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў тракайская кенаса заставалася адзіным дзеючым караімскім храмам не толькі ў Еўропе, але, пасля зачынення кенасы ў Галічы у сярэдзіне 60-х гадоў, і ў Савецкім Саюзе. Пры гэтым службы ў ёй праводзіліся толькі па святах. Не так даўно быў праведзены яшчэ адзін капітальны рамонт.
Архітэктура міні|250px|Гехал Кенаса ў плане мае форму квадрата, пакрыта ламаным дахам польскага тыпу, і ўвянчана прамавугольнай вежай. Унутры падзелена на тры часткі: асноўная зала для мужчын, невялікі пярэдні пакой і галерэя для жанчын, якая абапіраецца на чатыры слупы. На ўсходнім боку размешчаны караімскі гехал.
Гл. таксама Кенаса ў Вільнюсе
Літаратура Зайончковский М. Караимская кенеса в Тракай «Ийдей Тенъри юрягийя kерти ювашлыхны!» // Наш голос № 4 (приложение к журналу «Awazymyz»). — С. 6-7 Sany hazzanłarynyn Trok dzymatnyn : (Bildirdi R. Refael Abkowicz) = Список газзанов караимской кенассы в Тракае / Автор не указан. — На караимском языке // Karaj Awazy — 1936, № 10, С. 2-обложка
Спасылкі
Катэгорыя:Кенасы паводле алфавіта Катэгорыя:Трокі Катэгорыя:Кенасы Літвы