Рамелу Менама Лукаку (; нар. , , Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» (у арэндзе з англійскага «Чэлсі») і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Клубная кар’ера Калі Лукаку споўнілася 16 гадоў 13 мая 2009 года, ён падпісаў прафесійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 годаLukaku: Je sais que je serai récompensé de mes efforts . FootGoal.net.. Усяго толькі праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бельгіі матчам 24 мая супраць «Стандарда», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара БернардэсаStandard is opnieuw kampioen van België. Sporza.. «Андэрлехт» прайграў матч з лікам 1:0.
На наступны сезон Рамелу стаў іграком асноўнага складу, забіўшы свой першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюлтэ-Варэгема» на 89-й хвіліне. Усяго за сезон Про Лігі 2009/10 Рамелу забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Еўропы.
У жніўні 2011 года Лукаку далучыўся да англійскага «Чэлсі». Лонданскі клуб выкупіў трансфер іграка за 12 млн еўра. Лукаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норвіч Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фернанда ТорэсуChelsea 3–1 Norwich. BBC Sport..
Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» не здолеў, таму некалькі гадоў правёў у арэндах у іншых англійскіх клубах. 30 ліпеня 2014 года «Эвертан» абвясціў пра падпісанне з Лукаку пяцігадовага кантракта. Сума трансферу склала 28 млн фунтаў. У складзе «Эвертан» замацаваўся ў аснове і стаў галоўным бамбардзірам каманды, чым прыцягнуў увагу вядучых еўрапейскіх клубаў.
У ліпені 2017 года «Манчэстэр Юнайтэд», выйграўшы барацьбу ў «Чэлсі», абвясціў аб падпісанні пяцігадовага кантракта з Лукаку. Сума адступных, па неафіцыйных звестках, склала 75 млн фунтаў плюс 15 млн фунтаў у якасці магчымых бонусаўЛукаку подписал 5-летний контракт с «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com..
У жніўні 2019 года перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале»Лукаку перешел в «Интер». by.tribuna.com.. У сезоне 2020/21 разам з клубам стаў чэмпіёнам Італіі.
У жніўні 2021 года зноў стаў іграком «Чэлсі», сума пераходу склала 115 млн еўраФутбол. "Челси" купил Ромелу Лукаку у "Интера" за 115 млн евро . pressball.by.. У чэрвені 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Інтэрнацыянале»Ромелу Лукаку снова футболист "Интера". football.by., а ў жніўні 2023 года быў арандаваны «Ромай».
Міжнародная кар’ера 24 лютага 2010 года Лукаку дэбютаваў у складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай ХарватыіRomelu Lukaku est officiellement Diable Rouge. DH.be.. 17 лістапада 2010 года адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.
Дасягненні «Андэрлехт» Чэмпіён Бельгіі: 2010
«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021 Уладальнік Кубка Італіі: 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2022
«Чэлсі» Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Андэрлехт Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Рома