Святлана Аляксандраўна Алексіе́віч () — беларуская журналістка, пісьменніца.БЭ. Т. 1. Піша на рускай мове. Даследчыкі адносяць яе кнігі да дакументальнай прозы, раманаў-араторый, раманаў-сведчанняў, калектыўных сведчанняў, эпічнага хору, дакументальных маналогаў, літаратурнай журналістыкіРишина, Ирина. «Чернобыльская молитва’. Мне кажется, я записываю будущее …» // Литературная газета. — 1996. — 24 апреля.Scribner, Doris. Recreation of Chernobyl Trauma in Svetlana Alexivich’s «Chernobyl’skaya molitva.» A Thesis Presented to the Faculty of the Graduate School at the University of Missouri-Columbia. — 2008.Бек, Татьяна Светлана Алексиевич. Моя единственная жизнь // Вопросы литературы. — 1996.. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)The Nobel Prize in Literature 2015. Svetlana Alexievich «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час».
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага (бацька — беларус, маці — украінка). У 1950 годзе бацька дэмабілізаваўся, і сям’я пераехала ў Мазырnashaniva.by. Сям’я перыядычна пераязджала разам з новымі месцамі працы бацькі, у 1961 годзе Алексіевічы пераехалі ў Петрыкаў. Святлана скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёна (1965), працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрната, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 годзе працавала ў раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля). Скончыла аддзяленне журналістыкі БДУ (1972). Накіравана ў раённую газету «Маяк камунізму» (Бяроза). У 1973—1976 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976—1984 гадах — загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». Член СП СССР з 1983 года. Была членам КПСС. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989).
У пачатку XXI стагоддзя жыла ў Італіі, Францыі, Германіі. З 2013 года — у Мінску. Ізноў пакінула Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных рэпрэсій, адмовілася вяртацца ў краіну, пакуль А. Лукашэнка ва ўладзеnashaniva.by
Творчасць Дэбютавала ў 1966 годзе ў петрыкаўскай раённай газеце «За новыя рубяжы» вершам «Октябрь». У пачатку 1970-х гадоў актыўна рэцэнзавала літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў Юркі Голуба, Вольгі Іпатавай, Ніны Мацяш і інш. у рэспубліканскай прэсеhttp://www.svaboda.org/content/article/27420912.html. У час навучання на журналісцкім факультэце БДУ разам з аднагрупнікамі выпускала літаратурны бюлетэнь. У сярэдзіне 1970-х гадоў падрыхтавала да выдання кнігу «Я з’ехаў з вёскі» («Я уехал из деревни» — маналогі былых вяскоўцаў; кніга не была надрукавана).
Творы Алексіевіч грунтуюцца на сотнях інтэрв’ю з удзельнікамі важкіх і балючых падзей, што былі перажыты савецкімі людзьмі ў ХХ стагоддзі. Па словах пісьменніцы, яна працуе ў вобласці дакументальнага рэпартажу, а таксама ў жанры «гісторыі пачуццяў»«Что же такое наша память?» Беседа Альмиры Усмановой со Светланой Алексиевич // Беларусь в мире, № 3 (10). 1998..
Першая кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» («У войны — не женское лицо», 1985) грунтуецца на размовах з сотнямі савецкіх жанчын, што бралі ўдзел у Вялікай айчыннай вайне. Яна прадстаўляе калектыўны жаночы досвед вайны. У наступнай кнізе «Апошнія сведкі» («Последние свидетели», 1985) выкарыстоўваюцца ўспаміны дзяцей, якім падчас вайны было ад шасці да дванаццаці гадоў. Кніга сведчыць пра «немагчымасць перажыць успамін пра траўму»Ушакин, Сергей. Осколки военной памяти: «Все, что осталось от такого ужаса?» // Новое литературное обозрение (НЛО). — 2008. — № 93.. У 1990 годзе былі апублікаваныя «Цынкавыя хлопчыкі» («Цинковые мальчики», часопіс «Дружба народов», 1990), названыя так таму, што целы забітых у Афганістане салдат прывозілі на радзіму ў цынкавых трунах.
Паводле кнігі «У вайны не жаночы твар» напісала п’есу (пастаўлена ў многіх тэатрах Беларусі і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў, дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. Аўтар п’есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988). У перыядычным друку С. Алексіевіч выступала з нарысамі і нататкамі; так, у 1992 годзе апублікавала наказ новай мінскай газеце «Авив»http://belisrael.info/?p=5523.
У 1993 годзе выйшла кніга «Зачараваныя смерцю» — апавяданне пра самазабойцаў, якія скончылі ці спрабавалі скончыць з сабой, не вытрымаўшы паражэння камуністычных ідэй у СССР. У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала дакументальную аповесць «Чарнобыльская малітва», напісаную на грунце ўспамінаў ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, родных пажарных, што памерлі ад прамянёвай хваробы, а таксама перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны. Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык»Алесиевич, Светлана. В поисках вечного человека ..
Кніга Святланы Алексіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» (2013) закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал «чырвонай імперыі». У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд». Пункцірна асвятляюцца падзеі, звязаныя з масавым мітынгам 19 снежня 2010 года ў Мінску.
Кнігі Святланы Алексіевіч складаюць цыкл, які аўтарка заве «хронікай вялікай Утопіі» і «гісторыяй чырвонага чалавека»Алексиевич, Светлана. В поисках вечного человека .. Творы Алексіевіч можна разглядаць як «маральную філасофію, спробу абмяркавання этычных пытанняў і пошуку сэнсу перанесеных пакут савецкім, а таксама пост-савецкім чалавекам, які апынуўся ва ўмовах велізарнага сацыяльнага зруху» Гапова, Елена. Страдание и поиск смысла: «моральные революции» Светланы Алексиевич // Неприкосновенный запас. — 2015. — № 99..
Сярод моў, на якія былі перакладзены творы Святланы Алексіевіч, — беларуская, англійская, французская, шведская, нямецкая, грузінская, нарвежская, кітайская і іншыя. У 2018 годзе ў беларускім перакладзе апублікаваныя разам пяць кніг, аб’яднаных у цыкл «Галасы Утопіі». Гэта кнігі «У вайны не жаночы твар» (пераклад Валянціна Акудовіча), «Апошнія сведкі. Сіла дзіцячага голасу» (пераклад Барыса Пятровіча), «Цынкавыя хлопчыкі» (пераклад Андрэя Хадановіча), «Чарнабыльская малітва. Хроніка будучыні» (пераклад Уладзіміра Арлова), «Час сэканд-хэнд» (пераклад Сяргея Дубаўца).
Экранізацыі Паводле кнігі «У войны — не женское лицо» быў зняты цыкл дакументальных фільмаў (1983), адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 годзе і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу.
У 2017 годзе выйшаў дакументальны фільм шведскага рэжысёра Стафана Юлена «Каханне: Love in Russian», зняты ў сааўтарстве са Святланай Алексіевіч паводле яе новай, яшчэ не дапісанай кнігіhttps://www.kinopoisk.ru/film/lyubov-love-in-russian-2017-1049005/http://journalby.com/news/lyubov-love-russian-rastvoryayas-v-aleksievich-1278 . У 2019 годзе стала вядома пра мангу, створаную японскім мастаком Кейто Каумэ па матывах кнігі С. Алексіевіч «У вайны не жаночы твар».
Святлана Алексіевіч дала згоду на выкарыстанне яе твору «Чарнобыльская малітва» для стварэння амерыканска-брытанскага міні-серыялу «Чарнобыль» (2019). Сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам была цалкам узятая з кнігі. Ігнаценка быў у ліку першых, хто прыбыў на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыяцыі і пакутліва памёр у Маскве праз пару тыдняўsvaboda.org.
Грамадская дзейнасць Святлана Алексіевіч з’яўляецца членам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП)https://lit-bel.org/struct/ , старшынёй Рады стыпендыі імя Магдалены Радзівіл, заснаванай СБП у 2017 годзеhttps://lit-bel.org/news/gronskaya-martysevich-ramanava-stypendyyatki-imya-magdaleny-radzivil/ . Яе імя фігуруе сярод заснавальнікаў фонду «Вольны беларускі ўніверсітэт» (фонд зарэгістраваны ў Варшаве ў 2017 годзе; у 2019 г. яго праграмы яшчэ не дзейнічалі)https://naviny.by/article/20190813/1565708235-volnyy-universitet-milinkevicha-svyazhet-molodyh-belorusov-s . У канцы 2016 года стварыла ў Мінску клуб «Святлана Алексіевіч запрашае»https://news.tut.by/society/523699.html , у якім публічна выступалі творчыя асобы і інтэлектуалы з розных краін, пераважна з Расіі. У 2016—2017 гг. прайшло каля 10 сустрэч у рамках названага клуба (большасць вяла сама С. Алексіевіч). У пачатку 2019 года пасля доўгага перапынку было абвешчана аб аднаўленні работы клубаhttps://news.tut.by/culture/628584.html. Пасяджэнне 26 сакавіка 2019 г. адбылося з удзелам беларускіх гасцей, але некаторымі інтэлектуаламі было ўспрынята скептычна: так, на думку М. Жбанкова, «клубу набелісткі па-ранейшаму перашкаджае рэжым узаемнага абажання і непазбыўная кампліментарнасць»http://journalby.com/news/vozvrashchenie-klubnogo-nobelya-pozery-vzamen-gastrolerov-1276 .
Пісьменніца нярэдка дзеліцца сваімі меркаваннямі на значныя для беларускага грамадства тэмы: напрыклад, у 2018 г. адгукнулася на «справу БелТА», у 2019 г. — на напад на школу ў Стоўбцахhttps://www.svaboda.org/a/29769718.html, знос крыжоў у Курапатахbelsat.eu.
У 2019 годзе Святлана Алексіевіч стала ініцыятаркай стварэння выдавецтва, якое падтрымоўвала б выключна пісьменніц. Галоўнай рэдактаркай новага выдавецтва стала Алена Казлова, яна ж прапанавала назву ў гонар паэтэсы Яўгеніі Пфляўмбаум.
Увосень 2019 года Святлана Алексіевіч была абрана віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-клубаhttps://belisrael.info/?p=21709, а праз некалькі тыдняў — старшынёй Рады Беларускага ПЭН-цэнтраnashaniva.by. У жніўні 2020 года далучылася да каардынацыйнай рады, ініцыіраванай Святланай Ціханоўскай (кандыдатуру якой С. Алексіевіч падтрымлівала на прэзідэнцкіх выбарах), стала членам прэзідыума названай радыhttps://news.tut.by/economics/697346.html . Засталася ў складзе каардынацыйнай рады, абноўленай у 2023 годзе.
У ліпені 2024 г. Алексіевіч падпісала ліст да палітыкаў і рэлігійных лідараў з заклікам аб неадкладным спыненні агню паміж Расіяй і Украінай і ў сектары Газа51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа.
Прэміі і ўзнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М. Астроўскага (1984), імя К. Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны — не женское лицо» і «Последние свидетели». Лаўрэат прэміі Курта Тухольскага (1996), прэміі «Трыумф» (Расія, 1997), Ляйпцыгскай кніжнай прэміі (1999), прэміі Гердэра (1999), прэміі Рэмарка (2001), Нацыянальнай прэміі крытыкі (ЗША, 2006). У 2011 годзе атрымала ў Польшчы прэмію імя Рышарда Капусцінскагаhttp://wyborcza.pl/1,75475,9595562,Nagroda_Kapuscinskiego_dla_Aleksijewicz_i_Czecha.html і прэмію Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Ангелус». У 2013 годзе стала лаўрэатам Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў, цырымонія ўзнагароджання адбылася 13 кастрычніка ў рамках Франкфурцкага кніжнага кірмаша. Афіцэр Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі (2014)http://nashaniva.by/?c=ar&i=137515.
У 2016 годзе нобелеўская лаўрэатка 2015 г. атрымала ў Кітаі кніжную прэмію «Вэньцзінь», прэмію Шанхайскага кніжнага кірмашу і ўзнагароду Пекінскага кніжнага кірмашуhttps://www.svaboda.org/a/27948562.html. У 2016 г. С. Алексіевіч стала таксама ганаровым членам Беларускай асацыяцыі журналістаўhttps://naviny.by/new/20160909/1473427437-svetlana-aleksievich-stala-pochetnym-chlenom-bazh.
У 2018 годзе міжнародная няўрадавая арганізацыя RAW in WAR прысудзіла Святлане Алексіевіч прэмію імя Ганны Паліткоўскай. Узнагароду ёй уручылі за «смелыя выступленні супраць несправядлівасці, гвалту і экстрэмізму ў сітуацыі працягу „забытых“ узброеных канфліктаў»nina.nashaniva.by. У тым жа годзе пісьменніца атрымала прэмію Цэнтральнаеўрапейскага форума «Ганароваму грамадзяніну Цэнтральнай Еўропы» — «за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці»https://pen-centre.by/2018/11/22/svyatlana-aleksevch-uznagarodzhanaya-premyay-ganarovamu-gramadzyannu-centralnay-eropy.html.