Стра́сбурскае пагадне́нне 1675 года — першая міжнародная дамова па забароне выкарыстання хімічнай зброі, заключаная паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй 27 жніўня 1675 года ў Страсбуры.
У 1672 годзе падчас аблогі Гронінгена (Галандыя) нямецкія войскі ўжылі кідальныя снарады з дададзенай беладоннай, каб надаць ім атручвальныя ўласцівасці. Праз тры гады Францыя і Свяшчэнная Рымская імперыя падпісалі ўгоду, паводле якой абавязваліся не ўжываць на вайне «падступныя і смуродныя» атрутныя рэчывы.
Наступнае падобнае пагадненне па выкарыстанні хімічнае зброі адбылося толькі ў 1925 годзе (Жэнеўскі пратакол).
Гл. таксама Брусельская канферэнцыя, 1874 — рэкамендавала забарону атрутнай ці атручанай зброі, аднак без падпісання дагавора Гаагская дэкларацыя, 1899 — абвясціла па-зазаконным «выкарыстанне снарадаў, адзінай задачай якіх ёсць распыленне задушлівых або шкадлівых газаў» Версальскі дагавор, 1919
Літаратура
Катэгорыя:Дагаворы аб абмежаванні ўзбраенняў Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Францыі Катэгорыя:Хімічныя ўзбраенні Катэгорыя:1675 год у Еўропе Катэгорыя:Падзеі 27 жніўня Катэгорыя:Гісторыя Страсбурга