Востраў Прынца Уэльскага () — востраў у Канадскім Арктычным архіпелаге.

Знаходзіцца на паўночны захад ад паўвострава Бутыя. З'яўляецца часткай тэрыторыі Канады. Складзены галоўным чынам вапнякамі. Плошча 33 339 км², востраў займае 40-ае месца па плошчы ў свеце і 10-ае ў Канадзе. Даўжыня берагавой лініі 2576 кмAtlas of Canada. List of Islands . Вышыня над узроўнем мора — да 320 м.

Востраў Прынца Уэльскага ўваходзіць у паўночнаамерыканскі экалагічны рэгіён Палярная тундра (), які вылучаецца Сусветным фондам дзікай прыроды.

Спасылкі

Катэгорыя:Канадскі Арктычны архіпелаг