Помнік князю Вячку і старэйшыне Меэлісу () — помнік у Тарту, Эстонія. Выява кукейноскага князя Вячкі і маладога эстонскага ваяра Меэліса падчас абароны Юр’ева (Тарту) ад крыжакоў у 1224 годзе.
Скульптура створана ў 1950 годзе эстонскім скульптарам Олафам Мянні (1925—1980). Увасоблена ў бронзе толькі ў 1956 годзе. Спачатку помнік пастаўлены ў Кадрыёргу ў Таліне, але да 950-годдзя заснавання Юр’ева (Тарту) у 1030 годзе вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам, якое адзначалі ў 1980 годзе, яго перанеслі на пагорак Кассітоамэ ў Тарту.
Літаратура Kaalu Kirma «Vjatško ja Meelise autor» Rahva Hääl, 07.12.1956, nr 285
Катэгорыя:Славутасці Тарту Катэгорыя:Помнікі Эстоніі