У́гу Міге́л Алме́йда Ко́шта Ло́піш (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца турэцкага клуба «Кайсерыспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера
Клубная Лопіш пачынаў сваю прафесійную кар’еру ў другой камандзе лісабонскай «Бенфікі». У наступным сезоне ён перайшоў у клуб ніжэйшай лігі «Аперарыу».
Пасля некалькіх нядрэнных матчаў Мігел у сезоне 2007/08 перайшоў у клуб «Рыу Аві». У першым сезоне ў «Рыу» Лопіш быў іграком стартавага складу і дапамог камандзе праз два гады вярнуцца ў Прымейра-лігу.
Дзякуючы стабільнай гульні «Рыу Аві», у тым ліку супраць «Бенфікі» і «Порту», Лопішам зацікавіліся гранды партугальскага футбола. У студзені 2009 года Мігел падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Порту». У першым сезоне за сіне-белых яму прыходзілася канкураваць за месца ў стартавым складзе з уругвайцам Хорхэ Фусіле, ён з’яўляўся на поле не гэтак шмат, але ўсё ж яму ўдалося згуляць у 17 афіцыйных матчах, 13 з якіх у старце.
У канцы жніўня 2010 года новы трэнер каманды Андрэ Вілаш-Боаш палічыўшы, што яму не патрэбны Лопіш, адправіў яго ў гадавую арэнду ў іспанскі «Бетыс». 2 верасня 2010 года ён прайшоў медыцынскі агляд і далучыўся да камандыMiguel Lopes: «El Betis merece estar en Primera» . El Desmarque. У 2012 годзе на правах арэнды выступаў за «Брагу».
Лопіш вярнуўся ў «Порту» ў сезоне 2012/13, аднак у студзені 2013 года Мігел перайшоў у склад лісабонскага «Спортынга», а ў процілеглым кірунку, паводле пагаднення, быў накіраваны Марат Ізмайлаў.
7 ліпеня 2013 года Мігел на правах арэнды перайшоў у склад французскага клуба «Ліён», які прадстаўляе Лігу 1Lyon take Miguel Lopes on loan from Sporting. UEFA.com. З 2015 года на правах арэнды выступаў за іспанскую «Гранаду» і турэцкі «Акхісар Беледыеспор». Улетку 2017 года, пакінуўшы «Спортынг» у якасці свабоднага агента, стаў іграком турэцкага клуба на трывалай аснове.
У ліпені 2019 года перайшоў у «Кайсерыспор».
Міжнародная Лопіш прыцягваўся ў моладзевую зборную Партугаліі. Ён быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат Еўропы 2012. 2 чэрвеня 2012 года Мігел дэбютаваў за нацыянальную зборную Партугаліі ў прайграным таварыскім матчы 3:1 супраць зборнай Турцыі ў ЛісабонеPortugal's woes continue with Turkey defeat. UEFA.com.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсерыспор Катэгорыя:Ігракі ФК Акхісар Беледыеспор Катэгорыя:Ігракі ФК Гранада Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Брага Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Рыу Аві Катэгорыя:Ігракі ФК Аперарыу Лагоа Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка B Лісабон