Алеша́ндры Бо́ржыс Карэ́я (; , ) — бразільскі акцёр, прадзюсар.
Біяграфія Алешандры Боржыс нарадзіўся 23 лютага 1966 года ў артыстычнай сям’і дырэктара тэатра Тана Карэі і танцоўшчыцы Розы Боржыс. У 1993 годзе дэбютаваў на тэлеканале «Маншэты» ў серыяле «Бясконцая вайна», а ў наступным годзе сыграў у сваёй першай кінастужцы. Пасля выканання ролі жыгала Бруну ў тэлесерыяле «Новая ахвяра» стаў вельмі запатрабаваным акцёрам на тэлебачанніQUEM — celebridades de A a Z — EDG CELEBRIDADE — Alexandre Borges Corrêa . Часцей за ўсё яму дастаюцца ролі лавеласаўContrariando o mandamento — Sessão Extra: Extra Online. Дэбют Алешандры ў якасці кінапрадзюсара адбыўся ў фільме «Захопнік», які атрымаў мноства ўзнагарод на кінафестывалях.
З 1993 года Алешандры Боржыс у шлюбе з актрысай Жулія Лемерц. У 2000 годзе ў іх нарадзіўся сын Мігел.
Фільмаграфія
Тэлебачанне 2015 — Я люблю Парайзопуліс — Жужу 2012 — Праспект Бразіліі — Кадынью 2010 — Шуміха — Жак Леклер\Андрэ Шпіна 2009 — Дарогі Індыі — Раул Кадоры 2008 — Тры сястры — Артур 2007 — Забароненае жаданне — Эскабар 2007 — Амазонія ад Галвеса да Шыку Мендыса — Пласіду ды Кастру 2005 — Белісіма — Алберту Сабатыні 2005 — Sob Nova Direção — Гільермі 2003 — Слава — Крыстыяну Рэйш 2002 — Пацалунак вампіра — Радрыгу 2001 — Дзеці Евы — Леанарду Брандан 2000 — Сямейная сувязь — Данілу 2000 — Сцяна — Гільермі Шэльц 1999 — У свеце жанчын — Жуан Педру 1998 — Шальныя грошы — Неліу Порту-Рыку 1998 — Вавілонская вежа — Раналду Мендыс 1997 — Заза — Салану Дзюмонт 1996 — Хто ты? — Афонсу 1995 — Engraçadinha, seus amores e seus pecados— Луіс Клаўдыу 1995 — Новая ахвяра — Бруну 1994 — Выпадак у Антарэсе — падрэ Педру Паўлу 1993 — Бясконцая вайна — Какау
Кіно 2006 — Зузу Анжыл 2006 — Каціска сярэдняга ўзросту — Клаўдыу 2006 — Балада пра дзвюх дзяўчын з Батафогу — бацька 2003 — Acquária — Бартак 2002 — Тры Марыі 2002 — Жуана і Марселу: ідэальнае (амаль) каханне — Марселу 2001 — Захопнік — Жылберту/Жыба 2000 — Бог-малодшы 2000 — Боса Нова — Акасіу 1999 — Пакуль жыццё разлучыць нас — Жуан 1999 — Шклянка лютасці 1998 — Здрада — муж 1998 — Каханне і Ко. — Машаду 1997 — Мангейра — каханне з першага позірку — Марселу 1997 — Глаўра 1996 — Замежная зямля — Мігель 1994 — Тысяча і адна — Антоніу 1991 — Цыганская страсць
Спасылкі
Алешандры Боржыс на сайце Dramaturgia Brasileira
Катэгорыя:Акцёры Бразіліі