Жуакі́н Тэо́філу Ферна́ндыш Бра́га (; 24 лютага 1843, Понта-Дэлгада, Азорскія астравы — 28 студзеня 1924, Лісабон) — партугальскі пісьменнік (, ), навуковец і палітык.
Біяграфія Выдаў свой першы зборнік вершаў Зялёнае лісце () у 1864 годзе. Атрымаўшы юрыдычная адукацыя ў Каімбрскім універсітэце, пераехаў у 1872 годзе ў Лісабон, дзе заняўся літаратурнай дзейнасцю, выдаючы як зборнікі вершаў, так і этнаграфічную (даследаванні народных песень) і філасофскую літаратуру.
У 1878 Брага быў абраны ў партугальскі парламент, дзе далучыўся да рэспубліканцаў-федэралістаў. Уступіўшы ў Партугальскую Рэспубліканскую партыю, 1 студзеня 1910 года ўвайшоў у склад яе Палітычнай дырэкторыі. Пасля перавароту 5 кастрычніка, які зрынуў манархію, стаў 6 кастрычніка 1910 старшынёй Часовага ўрада Партугальскай Рэспублікі і выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы. 24 жніўня 1911 ён склаў абавязкі прэзідэнта, а 3 верасня прэм'ер-міністра. Аднак пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі ён у 1915 годзе быў абраны часавым прэзідэнтам, каб завяршыць яго тэрмін. Пахаваны ў Кляштары еранімітаў у Лісабоне.
Літаратура
Философская энциклопедия. — , 1960. — Т. 1. — С. 188.
Спасылкі
Творы Тэофілу Брагі ў праекце «Гутэнберг»
Катэгорыя:Прэзідэнты Партугаліі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Партугаліі Катэгорыя:Філосафы Партугаліі Катэгорыя:Этнографы Партугаліі