Жуа́н Пінье́йру Ша́гаш (; , Рыа-дэ-Жанэйра — , ) — партугальскі палітык, другі прэм'ер-міністр Партугаліі пасля рэвалюцыі 1910 года.

Біяграфія Жуан Піньейру Шагаш нарадзіўся ў Рыа-дэ-Жанэйра ў сям'і партугальскага эмігранта. Вучыўся ў Лісабоне, затым стаў журналістам. Калі ў 1890 годзе Вялікабрытанія прад'явіла Партугаліі ўльтыматум, запатрабаваўшы вываду партугальскіх войскаў з часткі калоній Мазамбік і Ангола (сучасныя тэрыторыі Замбіі і Зімбабвэ), ён уступіў у Рэспубліканскую партыю. У 1891 годзе ўдзельнічаў у паўстанні 31 студзеня, за што быў сасланы ў Анголу. З Анголы бег у Бразілію, дзе працягнуў прарэспубліканскую дзейнасць. Быў адным з актыўных праціўнікаў аўтарытарнага ўрада Жуана Франку ў 1906—1908 гадах.

Пасля рэвалюцыі 1910 года быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Парыжы. З 3 верасня па 12 лістапада 1911 года выконваў абавязкі главы ўрада Партугаліі, змяніўшы на гэтай пасадзе Тэофілу Брагу.

Літаратура Pihneiro Chagas (João), Portugal — Dicionário Histórico, Corográfico, Heráldico, Biográfico, Bibliográfico, Numismático e Artístico, Volume IV, págs. 762—763. Vasco Pereira, A Vida de João Chagas — de degredado de 1ª classe a Primeiro-Ministro, com texto introdutório de João Medina, Lisboa, 2005.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Партугаліі