Кра́сна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 16 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кунцэ́вічы.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. У паўднёва-ўсходняй частцы пратока ў возера Усомля.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна