Рыгор Рыгоравіч АрлоўНапісанне імя і прозвішча Рыгор Рыгоравіч Арлоў у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.484. (6 (17) кастрычніка 1734 — 13 (24) красавіка 1783, Масква) — граф (1762) — рускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, фаварыт імператрыцы Кацярыны II.

Біяграфія

Сын наўгародскага губернатара (або віцэ-губернатара), Рыгора Іванавіча Арлова (1685—1746) і яго жонкі Лукер’і Іванаўны Зіноўевай. Ветэран Сямігадовай вайны. Разам са сваёй палюбоўніцай — жонкай імператара — узначаліў змову супраць Пятра III у 1762 годзе. Ад яго імператрыца мела пазапраўнага сына Аляксея (1762—1813), родапачынальніка рускага графскага роду Бобрынскіх. Падавіў «Чумны бунт» у Маскве ў 1771 годзе. Брат Аляксея Рыгоравіча Арлова.

Катэгорыя:Гісторыя XVIII стагоддзя Катэгорыя:Постаці Гатчыны Катэгорыя:Кіраўнікі Масквы Рыгор Рыгоравіч Катэгорыя:Найяснейшыя князі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Коннагвардзейцы