Дако́лька, Дако́ль, Дако́лка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) рака пазначаная як "Доколка", на карце ХІХ ст. (Шуберта) як "Доколька".
Даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў бачыў тут той жа корань, што і ў прускі doacke «шпак», і балцкі рэгіянальны пашыральнік -ол-В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 184..
В. Жучкевіч звязвае назву з тэрмінам даколь (аснова — кол), які азначае «апоры для стага, тарпы». На вялікіх сенакосах, дзе стагі і тарпы ставяцца штагодна прыкладна на адных і тых жа месцах, даколле застаецца і на зіму. Назва ракі вытворная ад назвы вёскі ДакольВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 104..
Гідраграфія Даўжыня ракі 43 км, з іх 14 км у Старадарожскім раёнеОбщая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 462 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
На сучасных картах рака пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы Старадарожскага раёна. Паводле карты ХІХ ст. (Шуберта) з-пад Кармазоў выцякаў левы прыток Даколькі рэчка Пятроўка, а Даколька (цяпер Сноўка) выцякала з-пад Глядавічаў.
, цячэ па паўночнай частцы Прыпяцкага Палесся, цяпер меліяраванай. Упадае ў Пціч за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы Глускага раёна. Даліна ракі невыразная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 5—20 м, у вусці — 12 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Асноўныя прытокі: Сноўка (справа), Альніца (злева).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N35-117. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год. Ліст карты N35-118. Выданне 1981 года.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Глускага раёна Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы