Сэр Адрыян Картон дэ Віярт (,  — ) — брытанскі ваенны, генерал-лейтэнант, арыстакрат з багатай знатнай сям’і ірландска-бельгійскага паходжання.

Біяграфія Удзельнічаў у ваенных аперацыях, што праводзіліся брытанцамі ў 1898 годзе ў Самалі, дзе страціў вока, і ў Паўднёвай Афрыцы, дзе быў паранены ў лёгкае.

Прымаў удзел у бітвах Першай сусветнай вайны: на Соме (раненні ў галаву і ногі), у Пашэндэйле (раненне ў сцягно), Камбрэ (паранены ў нагу) і на Іпры, дзе страціў руку. У лютым 1919 года ўваходзіў у склад місіі саюзнікаў ва Усходняй Галіцыі, і неўзабаве стаў кіраўніком брытанскай ваеннай місіі ў Варшаве, дзе служыў падчас польска-бальшавіцкай вайны. Быў сувязным звяном паміж брытанскім ваенным міністэрствам і польскім кіраўніцтвам. Дапамагаў перавозцы зброі з Венгрыі ў Польшчу. Беспаспяхова спрабаваў пераканаць брытанскіх ваенных у неабходнасці дапамогі польскаму боку. Высока цаніў моц Чырвонай Арміі. Пасля вайны заставаўся ў Польшчы да 1924 года кіраўніком ваеннай місіі.

Пасля жыў у міжваеннай Польшчы на Палессі на рацэ Льве ў маёнтку Прастынь (цяпер в. Старына Столінскага р-на, Брэсцкая вобл.), які яму падарыў Караль Радзівіл«Piszrz dla doroslych» Grzegorz Eberhardt,Wroslaw «Lena» ISBN 978-83-919164-3-8. Быў рэзідэнтам брытанскай разведкі ў Польшчы.

Улетку 1939 года прызваны на дзейсную службу кіраўніком ваеннай місіі ў Польшчы. Па пачатку вайны з’ехаў у Румынію. Адтуль каб пазбегнуць інтэрнавання з’ехаў з фальшывым пашпартам. Прымаў удзел у ваенных кампаніях Другой сусветнай, у тым ліку ў Нарвегіі. У пустыннай кампаніі, быў узяты ў палон італьянцамі, адкуль збег. Пазней быў прадстаўніком Чэрчыля з генералісімусам Чан Кайшы.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі англа-бурскіх войнаў Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Вялікабрытанія) Катэгорыя:Брытанскія генералы