Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.

Біяграфія Нарадзіўся і жыў у Маскве. У 1648—64 гг. у Сярэбранай і Залатой палатах. З 1664 жалаваны іканапісец Аружэйнай палаты, кіраўнік іканапіснай майстэрні.

Творчасць Пісаў , фрэскі і кіраваў распісваннем Архангельскага і Успенскага сабораў (1660), размалёўваў царскую палату (1657), сцены Гранавітай палаты (1668) у Маскоўскім Крамлі, выканаў абразы для (1656—57). Чарціў геаграфічныя карты і планы, ствараў малюнкі для гравёраў і сам займаўся афортам («Сем смертных грахоў», 1665).

У рускім жывапісе канца 17 ст. выступіў рэфарматарам: выкарыстоўваючы традыцыйныя іканаграфічныя схемы, імкнуўся да святлоценявой лепкі формы, мяккасці пераходаў, аб'ёмнасці лікаў, жыццёвасці, што вызначала пераход ад сярэдневяковых канонаў да свецкага рэалістычнага мастацтва: абразы «Тройца» (1671), «Нерукатворны Спас» (1677), карціна «Маці Божая Уладзімірская» («Дрэва Маскоўскай дзяржавы», 1668). Свае эстэт, погляды выклаў у трактаце «Слова к любатшчацельнаму іконнага пісанія» (каля 1666).

Літаратура Ушакоў Сімон (Пімен) Фёдаравіч // С. 291.

Овчинникова Е. С. Портрет в русском искусстве XVII в. М., 1955. Ананьева Т. С. Ушаков: [Альбом]. Л., .

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Іканапісцы Расіі Катэгорыя:Мастакі Расіі XVII стагоддзя