Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў (, — ) — рускі мовазнавец. Член-карэспандэнт АН СССР (1939). Адзін са стваральнікаў Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў .
Біяграфія Закончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1895), з 1907 выкладаў у ім. Прафесар Вышэйшых жаночых курсаў, Інстытута жывога слова, Літаратурнага інстытута імя М.Горкага, Маскоўскага інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва, Маскоўскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Працы Ушакова паслужылі асновай для развіцця рускай дыялекталогіі: «Нарыс рускай дыялекталогіі з дадаткам першай карты рускіх дыялектаў у Еўропе» (1915, з М. М. Дурнаво, М. М. Сакаловым), «Кароткія ўводзіны ў навуку пра мову» (1913, 9-е выд. 1929) і інш.
Адзін са стваральнікаў (з 1903) і старшыня (1915—31) Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі. З 1901 удзельнічаў у працы па рэформе рускага правапісу. Узначальваў Арфаграфічную камісію Наркамасветы (1930-я г.). Ініцыятар вывучэння рускай арфаэпіі («Руская арфаэпія і яе задачы», 1928; «Да пытання аб правільным вымаўленні», 1936, апубл. 1964). Галоўны рэдактар і адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (т. 1—4, 1934—40).
Літаратура Ушакоў Дзмітрый Мікалаевіч // С. 290—291.
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Русісты Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Лексікографы Катэгорыя:Дыялектолагі Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта