Бранскае княства — удзельнае княства Рурыкавічаў XIII—XV стагоддзяў з цэнтрам у Дзябранску (Бранеску, Бранску). Першапачаткова цэнтр удзельнага княства ў складзе Чарнігаўскага княства, пасля мангольскага нашэсця — палітычны цэнтр Чарнігава-Северскіх зямель. Бранскі князь звычайна насіў тытул вялікага князя чарнігаўскага.
Гісторыя Дакладны час заснавання Бранска невядома; мабыць, ён быў закладзены пры Уладзіміру Святаславічу ў канцы X стагоддзя. У першы раз Бранск як памежны пункт згадваецца ў Іпацьеўскім летапісеІпацьцеўскі летапіс пад 1146 годам, калі ён належаў чарнігаўскім князям, якія саджалі ў ім сваіх намеснікаў.
З 1159 па 1167 год Бранск з навакольнымі землямі ўваходзіў у склад Ушчыжскага княства.
З 1238 года, пасля разгрому Ушчыжа манголамі і згасання галіны нашчадкаў Уладзіміра Святаславіча, Бранск стаў сталіцай вялікага княства, якое ўключала Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб і Трубчэўск, дастаўшыся ў кіраванне Раману Міхайлавічу і яго нашчадкам. Бранскія князі традыцыйна насілі тытул вялікіх князёў чарнігаўскіх. Па-за іх кантролем засталіся толькі землі на верхняй Ацэ (Карачаў, Навасіль, Таруса) і ў Пасем’і (Курск, Пуціўль, Рыльск).
Бранскія войскі ўдзельнічалі ў паходах ардынскіх і галіцка-валынскіх войскаў супраць Літвы ў канцы XIII стагоддзя. У пачатку XIV стагоддзя ў выніку дынастычнага шлюбу права на Бранск набылі нашчадкі смаленскага князя Глеба Расціславіча.
У 1310 годзе бранскі князь Святаслаў Глебавіч загінуў у бітве з ардынцамі, якія пасадзілі на бранскі прастол князя Васіля, які неўзабаве завалодаў Карачаўскім княствам.
У 1356—1359 гадах падчас барацьбы за ўладу ў Бранску княства было захоплена Альгердам і далучана да Вялікага Княства Літоўскага, княжанне вернута прадстаўніку Ольгавічаў Раману Міхайлавічу. Пасля паходу маскоўскіх войскаў на бранскую зямлю ў 1370 годзе Альгерд пасадзіў у Бранску свайго сына Дзмітрыя (у 1372 годзе ён згаданы як бранскі князь). Але ўжо ў 1371 годзе Альгерд не ўключыў Бранск у склад земляў, на якія прасіў канстанцінопальскага патрыярха даць асобнага ад мітраполіі кіеўскай і ўсяе Русі мітрапаліта, і ў 1375 годзе ў якасці бранскага князя зноў фігуруе Раман Міхайлавіч.
Дзмітрый Альгердавіч валодаў Чарнігавам, Старадубам і Трубчэўскам да зімы 1379/1380 гадоў, калі, скарыстаўшыся маскоўскай ваеннай прысутнасцю (князь Дзмітрый Міхайлавіч Баброк-Валынскі), ад’ехаў на маскоўскую службу і атрымаў ад Дзмітрыя Маскоўскага у кармленне Пераслаўль-Залескі. Бранскія войскі згадваюцца ў сувязі з Кулікоўскай бітвай (1380) разам з князямі Дзмітрыем Альгердавічам і Глебам Бранскім. З ад’ездам Дзмітрыя і паходам Ягайлы з Літвы да верхняй Акі даследчыкі звязваюць аднаўленне ў рэгіёне ўлады вялікага князя літоўскага. Намеснікам Ягайлы тут стаў Дзмітрый-Карыбут Альгердавіч, які ўдзельнічаў у 1381—1382 гадах у барацьбе за ўладу ў Літве на баку Ягайлы супраць Кейстута. Пасля Крэўскай уніі і Астроўскага пагаднення Дзмітрый-Карыбут пазбавіўся ўладанняў у Севершчыне. Раман Міхайлавіч у 1396 годзе стаў літоўскім намеснікам у Смаленску, дзе быў забіты ў 1401.
Пасля таго, як у 1500 годзе Бранск быў узяты войскамі Івана III, ён назаўжды ўвайшоў у склад Маскоўскай дзяржавы.
Князі бранскія Рурыкавічы: Раман Міхайлавіч Стары 1246—1288 Алег Раманавіч 1288 — кан. XIII — пач. XIV у. Васіль Аляксандравіч ? — 1309, 1310—1314 Святаслаў Глебавіч 1309—1310 Дзмітрый Раманавіч ці Аляксандравіч 1314-пасля 1333, ?-1356 Глеб Святаславіч пасля 1333—1340 Васіль Іванавіч 1356 пасля далучэння да ВКЛ у 1356 годзе Раман Міхайлавіч Малады каля 1359—1370 Гедзімінавічы Дзмітрый Альгердавіч каля 1370—1380 Рурыкавічы Раман Міхайлавіч Малады (2) 1380—1401 Гедзімінавічы Свідрыгайла Альгердавіч 1401—1430 Ліквідацыя ўдзела ў 1430 годзе
Гл. таксама Севершчына Спіс князёў чарнігаўскіх
Літаратура Пресняков А. Е. Княжое право в Древней Руси. Лекции по русской истории — : Наука, 1993.
Спасылкі Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ СХІДНОЇ ЄВРОПИ Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского
Катэгорыя:Княствы Русі Катэгорыя:Севершчына Катэгорыя:Гісторыя Бранска Катэгорыя:Бранская вобласць
Катэгорыя:Чарнігаўскае княства