Мышскі замак — колішняе фартыфікацыйнае збудаванне 2-й паловы XVI — 1-й палове XVII ст. каля вёскі Старая Мыш (цяпер Баранавіцкі раён) на высокім правым беразе ракі Мышанкі. Пазначаны на карце Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Пабудаваны магнатам Янам Каралем Хадкевічам. Размяшчаўся на стратэгічным шляху — Варшаўскім гасцінцы — як перашкода ворагу.
Квадратны ў плане (50х50 м), абнесены з усходу, поўдня і захаду земляным валам (шырынёй каля 15, вышынёй 3,5-4 м) і абведзены ровам (шырынёй 30, глыбінёй да 15 м, адхоны берагоў 45°), з поўначы ахаваны дрыгвяністым берагам ракі. На земляным вале і на паўночным краі замка былі драўляныя сцены з 4 вежамі ў вуглах.
У 1654 годзе падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў пасля працяглай аблогі замак узяты расійскімі войскамі і спалены. Маскоўскія ваяводы дакладвалі цару: «В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку…». Новагародскі ваявода Пётр Вяжэвіч, які ўзначальваў абарону замка, адступіў з часткай гарнізона да Слоніма
Літаратура
— С. 635.
Спасылкі
Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старая Мыш Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў 1654 годзе