Баляслаў Балзукевіч (, ; ) — польскі скульптар з вядомай мастацкай дынастыі. Сын скульптара Вінцэнта Балзукевіча, брат мастакоў Юзафа і Луцыі Балзукевічаў. Прафесар віленскага Універсітэта Стэфана Баторыя (1919), загадчык кафедры скульптуры ўніверсітэта (1919—1935).
Біяграфія Нарадзіўся 12 лютага 1879 года ў Вільні.
Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай малявальнай школе Івана Трутнева. У 1897—1902 гадах вучыўся ў кракаўскай Акадэміі мастацтваў, у 1902—1903 гадах працягнуў навучанне ў Парыжы. Жыў у Вільні з 1903 або з 1904 да 1907 ці 1908. У Парыжы разам з Антоніем Вівульскім адліваў помнік Грунвальдскай бітве (1910), удзельнічаў у выстаўках.
У 1919 годзе ізноў вярнуўся ў Вільню. Быў прафесарам кафедры скульптуры Універсітэта Стэфана Баторыя.
Памёр 13 лютага 1935 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.
Творчасць
«Электра»
Адна з асноўных работ Балзукевіча — алегарычная фігура Электрычнасці на кутняй вежы будынка віленскай цеплаэлектрастанцыі (віленская ЦЭЦ) на беразе Віліі (цяпер Музей энергетыкі, вул. Рынктынас 2, Rinktinės g. 2). Скульптура «Электра» (вышыня 4 м) была ўсталявана ў 1902 годзе. Яна адлюстроўвала фігуру жанчыны з лаўровым вянком на галаве, трымаўшую ў правай руцэ электрычную лямпу; ўзнесеная левая рука абвяшчае новую светлую эру. Каля яе ног — фігура чалавека, які засланяе левай рукой вочы ад сляпучага святла.
У 1957Lithuanian Energy Museum або ў 1958 годзе статуя была знятая; па сцвярджэнні гісторыка архітэктуры Вільні Владаса Дрымоты, у 1970 годзе яна была знішчанаVladas Drėma. Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga, 1991. ISBN 5-415-00366-5. P. 377.. У 1994 годзе статуя была адноўлена скульптарам Пятрасам Мазурасом па старых фатаграфіях і ў 1995 годзе ўсталявана на ранейшым месцы (бронза, вышыня 4 м)Vilniaus Dailės draugija 1908—1915. Parodos katalogas. Vilnius: Lietuvos dailės muziejus, 1999. ISBN 9986-669-12-X. P. 39..
Святы Яцак У 1901 (па іншых звестках, у 1908 годзе) пры рэканструкцыі капліцы Святога Яцака (святы Гіяцынт) у былой гарадской заставы (цяпер на скрыжаванні вуліц Басанавічаус, Jono Basanavičiaus g., І Муйцінас, Muitinės g., адкуль пачынаюцца праспект Саванору, Savanorių prospektas, і вуліца С. Канарскё, S. Konarskio) на ажурнай псеўдабарочной вежы, трохвугольнай у плане, ранейшая здрахлелая драўляная статуя святога Яцака была заменена новай, створанай Балзукевічам. Статуя вагай 130 кг, вышынёй 2 м (па адных звестках, з бронзы, па іншых — з медзі), адлюстроўвае святога, ўбранага ў манаскі хабіт (гарніш), з манстранцыяй у правай руцэ і з статуяй Найсвяцейшай Дзевы Марыі з немаўлём Ісусам у левай, якіх ён, паводле падання, цудоўным чынам выратаваў падчас нашэсця татараў, панясучы з сваёй царквы і прайшоўшы па воднай паверхні ракі. Такая ж скульптура Святога Яцака (з іншага матэрыялу) ўстаноўлена ў нішы бакавога фасада касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Звярынцы ў Вільні.
Іншыя творы Баляслаў Балзукевіч таксама вядомы як аўтар помніка кампазітара Станіслава Манюшкі ў скверы ля касцёла Святой Кацярыны (1922). Бюст Манюшкі ўсталяваны на пастаменце, пакінутым ад помніка Аляксандру Пушкіну з эвакуацыяй бюста рускага паэта з Вільні ў 1915.
У 1929 годзе, да 350-годдзя Віленскага ўніверсітэта, у нішах будынка аулы былі ўсталяваны алегарычныя фігуры Ісціны і Прыгажосці працы Баляслава Балзукевіча. Пасля Другой сусветнай вайны яны былі знішчаныAntanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 70—71..
Скульптар стварыў помнік вядомаму банкіру і мецэнату Юзафу Монтвілу ў скверы ля францысканскага касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на вуліцы Троцкай (цяпер Траку; Trakų g.; архітэктар Ян Броўскі). Скульптура створана ў 1911 годзе, помнік быў усталяваны ў 1935 годзе, па іншых звестках у 1931 годзе, да дваццацігоддзя смерці Монтвіла. Помнік уяўляе сабой бронзавую фігуру Монтвіла (вышынёй 1,7 м), якая сядзіць у крэсле на гранітным пастаменце вышынёй 2,2 мAntanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 265..
Аўтар медальёнаў, рэалістычных скульптурных груп («Эмігранты», «Сіроты», «Вайна», 1905—1908), бюстаў Адама Міцкевіча, Яўхіма Лялевеля і іншых, мемарыяльных табліц Антонію Вівульскаму і іншым. Стварыў надмагільныя помнікі на магіле брата (Юзафа Балзукевіча, 1925; Яўхіма Лялевеля, 1932) на могілках Роса.
У 1933 годзе на магіле паэта, публіцыста і журналіста Чэслава Янкоўскага на могілках Роса быў усталяваны помнік па праекце Балзукевіча і Фердынанда Рушчыца ў выглядзе абеліска з урнай наверсе, барэльефных партрэтаў Янкоўскага і надпісам на лацінскай мове «Qui nunquam queivit quiescit» («Хто ніколі не быў у спакоі, супакоіўся»).
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Скульптары Польшчы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя