Герб Свіслачы — герб горада Свіслач Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Апісанне Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр з сярэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — фрагмент фасада будынка Свіслацкай гімназіі залатога колеру з сярэбранымі калонамі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279..
Тлумачэнне сімволікі Ідэя герба горада Свіслач зыходзіла ад мясцовых уладаў, але была істотна дапрацавана з улікам патрабаванняў геральдыкі. Залаты зубр з сярэбранымі капытамі i рагамі сімвалізуе прыроднае багацце. Будынак славутай Свіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы герба, быў узведзены ў 1827 годзе, у ім размясцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам ЧартарыйскіСяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» .
Гл. таксама Сцяг Свіслачы
Спасылкі
http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf
Катэгорыя:Свіслач (горад) Свіслач