Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей — беларускі гісторыка-краязнаўчы музей у Верхнядзвінску. Экспазіцыя музея комплексна адлюстроўвае гісторыю і культуру Верхнядзвінскага раёна за апошнія дзесяць вякоў.

9 мая 2015 года музей прыняў першых наведвальнікаў — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а 1 верасня 2015 года пачаў прымаць усіх жадаючых.

Экспазіцыя Дзесяць залаў музея прадстаўляюць падарожжа ад вытокаў Дрысы да яе вусця з прыпынкамі на прычалах гісторыі. Гэта экспазіцыі з выявамі старажытных курганоў, дзе пахаваны Рагнеда і Рагвалод, гарадзішчаў з экспанатамі даўніны, месцаў напалеонаўскага нашэсця і баёў 1812 года, часоў паўстанняў і адметных падзейВ Миорах — «Крестьянская изба», в Верхнедвинске — музей // Сельская газета. № 60 (20589). 30 мая 2015 года. — С. 11.

Будынак

Музей месціцца ў цэнтры горада ў гістарычным будынку канца XIX стагоддзя ў стылі мадэрн, які быў перададзены музею і пераабсталяваны пад музейныя функцыі пасля капітальнага рамонту ў 2012—2015 гадах. Да рэвалюцыі 1917 года ў будынку пражываў разам з роднымі майстар абутку яўрэйскага паходжання. Там жа знаходзілася і ягоная майстэрня, прадукцыя з якой прадавалася ў многія краіны Еўропы. Да 2012 года, калі будынак быў перададзены аддзелу культуры райвыканкама пад музей, у яго памяшканнях размяшчаўся суд горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна.

Фонды У фондах музея знаходзяцца матэрыялы археалагічных раскопак на Дрысеншчыне (вырабы з крэмяню, косці, рога, элементы адзення, пісалы, упрыгожванні, кераміка ляпная і ганчарная і інш.), калекцыі натуральна-навуковыя, нумізматыкі, сфрагістыкі, парцаляну, зброі, старадрукаваныя кнігі, прылады працы і прадметы побыту 18 — 20 стст., асабістыя фонды краязнаўцаў.

Асноўныя кірункі дзейнасці зменныя выставы з фондаў, прыватных калекцый, фондаў іншых музеяў экскурсіі па выставах музейна-педагагічныя заняткі і лекцыі тэматычныя вечары і культурна-адукацыйныя мерапрыемствы навуковыя мерапрыемствы і канферэнцыі

Асобы Антон Францавіч Бубала — верхнядзвінскі краязнаўца, старшы навуковы супрацоўнік музея.

Літаратура Бубала, А. Самы малады раённы музей Беларусі / А. Бубала // Краязнаўчая газета. — 2016. — № 34 (верасень). — С. 3 ; № 35 (верасень). — С. 3. Вайніловіч Л. М. Верхнядзвіншчына: гісторыя памежнага края як аснова для стварэння гісторыка-краязнаўчага музея // Проблемы истории и культуры пограничья: гуманитарное знание и вызовы времени: материалы Международной научной конференции, посвященной 200-летию И. Е. Храповицкого, г. Верхнедвинск, 16 июня 2017 г. / Верхнедвинский историко-краеведческий музей. — Верхнедвинск, 2017. — С. 26-30. Харашэўская Л. М. Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей у справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны // Праблемы гісторыі і культуры пагранічча (ІІ Верхнядзвінскія гісторыка-краязнаўчыя чытанні): зборнік навуковых артыкулаў ІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі, Верхнядзвінск, 24 мая 2019 г. / Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей. — Верхнядзвінск, 2019. — С. 6-9. Чарнякевіч, Ю. Музей-карабель, або Вандроўка па 12 прычалах / Ю. Чарнякевіч // Культура. — 2016. — 30 ліпеня. — С. 3, 14.

Крыніцы

Спасылкі Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей Музей гісторыка-краязнаўчы. Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск

Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Верхнядзвінска