Кру́глае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Быстрыца, за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, прыкладна за 0,9 км на ўсход ад вёскі Чашкі.

Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Плошча вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны возера вышынёй да 3 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя. Каля паўночнага берага возера нешырокая пойма. У возера ўпадаюць ручаі і каналы. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Быстрыца.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна