Прудо́к — ручай у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня ручая 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 м/км. Плошча вадазбору 63 км². Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Падоры, упадае ў Заходнюю Дзвіну прыкладна за 0,3 км на поўдзень ад ускраіны вёскі Убоіна. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,7 км каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна