Таццяна Мікалаеўна Караткевіч (нар. , Мінск) — беларускі палітык, псіхолаг, дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка». Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015).

Біяграфія Вырасла ў рабочай сям’і, скончыла сярэднюю школу № 62 г. Мінска. Выпускніца факультэта псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 2012 годзе скончыла магістратуру БДУ, абаранялася па тэме развіцця сацыяльнай абароны людзей сталага ўзросту. Уваходзіла ў юнацкую зборную СССР па веласпорце.

Працавала выкладчыцай псіхалогіі ў ДІКСТ БДУ і БДПУ імя М. Танка. Загадвала аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Мінска.

Сябра БСДП «Грамада». У кампаніі «Гавары праўду» з мая 2010 года. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у 2012 ― балатавалася ў Палату прадстаўнікоў па Кальварыйскай выбарчай акрузе Мінска.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2015 года. У ходзе выбарчай кампаніі прасоўвае ідэю мірных перамен кааліцыі «Народны рэферэндум», якая аб’ядноўвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і рух «За Свабоду»Галоўная ідэя «Народнага рэферэндуму» ― вынесці на ўсенароднае абмеркаванне шэсць ключавых пытанняў, якія тычацца развіцця беларускага грамадства.. Пазіцыяніравала сябе як адзіная дэмакратычная альтэрнатыва.

Балатавалася ў Палату прадстаўнікоў на выбарах 2016 года. Аднак з яе акругі прайшла Ганна Канапацкая. Палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў меркаванне, што Таццяне Караткевіч, якая набыла да гэтага часу пэўную вядомасць, папулярнасць, улады вырашылі не дадаваць больш палітычнай вагі.

Выключана з БСДП у часе парламенцкай выбарчай кампаніі 2016 году праз адсутнасць лаяльнасці да партыі.

У 2020 годзе Таццяна Караткевіч узначаліла ініцыятыўную групу па вылучэнні сустаршыні «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева ў кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. У 2024 годзе Караткевіч атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту па палітычным артыкуле за «забароненую» фатаграфію ў яе сацыяльных сетках.

Сям’я Былы муж Віктар працуе аўтаслесарам, сын Елісей. З мужам Таццяна пазнаёмілася ў 2000 годзе ў Літве на адным з апазіцыйных з’ездаў.

Спасылкі

Афіцыйная старонка Таццяны Караткевіч Татьяна Короткевич: Я чувствую себя сильной женщиной Татьяна Короткевич: Я против игры в русскую рулетку // Свободные новости плюс, 8 ліпеня 2015 Зміцер Панкавец: Таццяна Караткевіч не чалавек, а генератар штампаў // Наша Ніва, 29 мая 20015

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2015) Катэгорыя:Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)