Васі́ль Васі́льевіч Двара́нінавіч (нар. , Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія У 1978 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-заатэхнік».
Да службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў загадчыкам фермай калгасу імя Мічурына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Затым загадваў Пінкавічскай ветэрынарнай лячэбніцай.
У 1975—1990 гг. прайшоў шлях ад галоўнага заатэхніка да старшыні калгаса «Дружба народаў» Пінскага раёна.
У 1990-1995 гг. — дырэктар міжгаспадарчага прадпрыемства «Паўднёвае» Пінскага раёна.
Працаваў старшынёй Пінскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання (1990—1995), член Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, член Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
З 13 студзеня 1997 па 19 снежня 2000 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.
На працягу 2003 года займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці.
З 24 снежня 2003Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 587 «Аб прызначэнні В. В. Дваранінавіча Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» года па 25 мая 2004Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2004 г. № 245 «Аб вызваленні В. В. Дваранінавіча ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 2004 г. працуе на пасадзе начальніка Смалявіцкага БКВП Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»
Спасылкі Біяграфія на slounik.org
Катэгорыя:Старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта