Карагеоргіевічы () — кіруючая княжацкая (1842—1859) і каралеўская (1903—1941) дынастыя ў Сербіі і Югаславіі.
Заснавана кіраўніком першага сербскага паўстання (1804—1813) супраць Асманскай імперыі Карагеоргіем. На працягу XIX стагоддзя ў барацьбе за ўладу ў Сербіі супернічала з дынастыяй Абрэнавічаў. Пасля звяржэння апошніх у 1903 годзе стала каралеўскай дынастыяй у Сербіі, з 1918 года — у Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а з 1929 года — у Каралеўстве Югаславія. Была зрынута ў 1945 годзе, калі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны да ўлады ў Югаславіі прыйшлі камуністы пад кіраўніцтвам Іосіпа Броза Ціты.
Сучасныя Карагеоргіевічы У 2004 годзе дачка прынца-рэгента Паўла Карагеоргіевіча — Лізавета Карагеоргіевіч была кандыдатам у прэзідэнты Сербіі і Чарнагорыі і заняла 6 месца з 15 кандыдатаў. У 2008 годзе Яе Высокасць прынцэса Катарына, жонка Спадчынніка прастола Сербіі і Югаславіі Аляксандра II Карагеоргіевіча была ўзнагароджана прэміяй Фонду адзінства праваслаўных народаўШтогадовы збор заснавальнікаў і сумеснае пасяджэнне Кіраванні і Апякунскага Савета Фонду ўзначаліў Найсвяцейшы Патрыярх Алексій II.
Асноўныя прадстаўнікі і гады кіравання Карагеоргій (1808—1813) Аляксандр Карагеоргіевіч (1842—1858) Пётр I Карагеоргіевіч (1903—1921) Аляксандр I Карагеоргіевіч (1921—1934) Пётр II Карагеоргіевіч (1934—1941, фармальна да 1945)
Радаводнае дрэва
Літаратура Ипполитова Г. Аврора Демидова — графиня Ногера. — , 2009.
Спасылкі
Династия длиною в 100 лет. Карагеоргиевичи // ИТАР-ТАСС
Катэгорыя:Каралі сербскія Катэгорыя:Каралеўскія дынастыі