Вадзі́м Алякса́ндравіч Папо́ў () — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна), у 1984 — Мінскую Высшую партыйную школу.

Працаваць пачаў у 1961 годзе механікам саўгаса ў Алтайскім краі.

З 1964 года — выкладчык Крычаўскага СПТВ — 38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкамаў, інструктар Магілёўскага абкама ЛКСМБ.

У 1972—1976 і 1992—1993 гадах — дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім раёнах.

З 1977 года — інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ.

З 1993 года — намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 года — генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс».

У 1999—2000 гадах — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 14 ліпеня 2000Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года № 391 "Аб прызначэнні В. А. Папова Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь года да 21 лістапада 2000Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2000 г № 601 «Аб вызваленні В. А. Папова ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2000 года — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання.

У кастрычніку 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД.

З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, з лістапада 2007 года — першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

Памёр 7 верасня 2026 года ў Мінску.

Узнагароды Ордэн Айчыны 3 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ганаровая грамата Вярхоўнага савета БССР

Крыніцы

Літаратура Яны кіравалі горадам і раёна: Сакратары ГК КП(б)Б // Памяць. Асіповіцкі раён.- Мн.,2002.- С.644.

Спасылкі http://house.gov.by/index.php/,1172,4305,,,0,0,0.html

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзямідаўскім раёне (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Першыя сакратары Асіповіцкага гаркама КПБ Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў