Ме́лкае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Усвейка, за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, за 0,4 км на поўнач ад вёскі Бельнякі.

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,72 (0,76) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,28) км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня 2,6Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. м. Аб'ём вады ў возеры 0,32 млн м³. Плошча вадазбору 3,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй ад 8 да 10—12 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 10—15 м. На паўночным усходзе ўпадае ручай з возера Глыбокае. На паўднёвым захадзе з возера выцякае ручай у раку Усвейка.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна