Мілаславіцкае (сажалка Цімошкі) — вадасховішча ў Беларусі, у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Іпуць, каля вёсак Мілаславічы, Лядзешня і Цімошкі, Якімавічы.
Вадасховішча створана ў 1981 годзе плацінай на рацэ Іпуць. Плошча паверхні 1,45 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя 1,26 м. Плошча вадазбору 112 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 0,6 м. Вадасховішча моцна праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 19 млн м³.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь, ялец, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура — С. 371. — С. 369.
Ліст карты N-36-77. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Вадасховішчы Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Іпуці Катэгорыя:Мілаславічы