Каляднае паўстанне () — узброенае паўстанне ў Чарнагорыі супраць магчымага далучэння Чарнагорыі да Сербіі пасля Першай сусветнай вайны. Адбылося 7 студзеня 1919 года, напярэдадні праваслаўных Калядаў (Раства), ад якіх і атрымала сваю назву.

Гісторыя злева|міні|Лідар паўстання — Крсто Попавіч Каталізатарам паўстання стала спрэчнае рашэнне Падгорыцкай скупшчыны () аб аб'яднанні Чарнагорыі і Сербіі. Прыхільнікі саюза з Сербіяй (Бялашы; ) пераўзыходзілі па колькасці прыхільнікаў незалежнасці Чарнагорыі — зелянашаў (). Прыхільнікі незалежнасці і былога караля Чарнагорыі Ніколы I (Зелянашы) на чале з афіцэрам чарнагорскай арміі Крсто Попавіч паднялі паўстанне супраць саюза з Сербіяй 7 студзеня 1919 года.

Аднак прыхільнікам саюза аказвала значную падтрымку сербская армія і пад Цэтынэ мяцежнікі пацярпелі паражэнне. Дамы многіх зелянашаў былі разбураны, а некаторыя былі кінуты ў турмы. Некаторая частка паўстанцаў бегла ў Італію, а іншая частка бегла ў горы, дзе працягвала партызанскае супраціўленне. Некаторыя з гэтых груп зелянашаў працягвалі супрацівіцца югаслаўскім уладам аж да 1929 года.

Памяць 7 студзеня 2008 года ў гонар 90-й гадавіны паўстання чарнагорскія ўлады усталявалі мемарыяльную дошку ў гонар зелянашаў, які загінулі падчас Каляднага паўстання«Christmas uprising causing controversy on its 90th anniversary» .

Спасылкі Каляднае паўстанне

Катэгорыя:Гісторыя Чарнагорыі Катэгорыя:Бітвы Чарнагорыі Катэгорыя:Канфлікты 1919 года Катэгорыя:Паўстанні