Фё́дар Уладзі́міравіч Мірачы́цкі (нар. , в. Баяры Гродзенскай вобласці — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).
Біяграфія Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса, з 1964 года — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёна.
З 1969 года — намеснік, першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР. Потым працаваў намеснікам Старшыні Дзяржплана, першым намеснікам Старшыні ДзяржаграпрамаВедамства БССР, якое на працягу 1986—1991 гадоў выконвала функцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі.
21 лютага 1991 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР. 28 кастрычніка 1994 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўкуПастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1994 № 146 «Аб вызваленні Ф. У. Мірачыцкага ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь».
У 1991 годзе быў абраны першым старшынёй савета ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесніка старшыні праўлення.
Навуковая дзейнасць Аўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.
Узнагароды Ордэн Леніна (1966). Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Прэмія Савета Міністраў СССР (1976).
Спасылкі http://vesti.belal.by/vesti/pdf/19960323.pdf http://tv.sb.by/zemlya-i-lyudi/article/ne-khochesh-ne-znaesh-ne-mozhesh-ne-beris.html http://www.nbrb.by/bv/cont.asp?id=9801
Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Намеснікі міністраў БССР Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў