Ёган Гансавіч Эйхфельд (25 студзеня 1893 года, г. Пайдэ, Ліфляндская губерня, — 20 красавіка 1989 года, г. Талін, Эстонская ССР, СССР) — савецкі біёлаг-селекцыянер і дзяржаўны дзеяч, прыхільнік і паслядоўнік ЛысенкіЭйхфельд Ёган Гансавіч
Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1893 года ў Пайдэ. У 1923 годзе скончыў Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе быў вучнем М. І. Вавілава.
У 1923—1930 гады быў арганізатарам і загадчыкам Хібінскага сельскагаспадарчага вопытнага пункта. У 1930—1940 гады пасля рэарганізацыі пункта стаў дырэктарам Палярнага аддзялення, а затым і Палярнай вопытнай станцыі Усесаюзнага інстытута раслінаводства (УІР). У 1935 годзе стаў акадэмікам УАСГНІЛ. У 1940—1951 гады займаў пасаду дырэктара УІР. З 1946 года акадэмік АН Эстонскай ССР, а ў 1950—1968 і яе прэзідэнт. З 1953 член-карэспандэнт АН СССР.
У 1958—1961 гады займаў пасады намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Член КПСС з 1961 года. Дэлегат XXII з’езду КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—7-га скліканняў.
Сканаў 20 красавіка 1989 года ў Таліне.
Працы Займаўся галоўным чынам праблемамі прасоўвання сельскагаспадарчых культур у раёны Крайняй Поўначы, меліярацыі і акультурвання балотных і мінеральных глеб поўначы і агратэхнікай. З’яўляецца аўтарам некалькіх хуткаспелых сартоў асноўных культур, раянаваных на поўначы.
Узнагароды Сталінская прэмія (1942) 6 ордэнаў Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Герой Сацыялістычнай Працы (1963)
Спасылкі
Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Эстоніі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі АН Эстонскай ССР Катэгорыя:Акадэмікі УАСГНІЛ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Эстонскай ССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР