Яўге́н (Э́йжэн) Эдуа́рдавіч Ві́тынг (Ві́тынгс) (,  — 10 (у некаторых крыніцах 20 і 28) жніўня , г. ) — артыст оперы, (лірыка-драматычны тэнар) і . Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1946) і БССР (1955).

Біяграфія

У 1895—1900 вучыўся ў Камерцыйным вучылішчы. Спевам пачаў навучацца па радзе свайго брата, артыста аперэты Інсарава. Паступіў у Пецярбуржскую кансерваторыю (клас ), але ў хуткім часе кінуў навучанне. Працягваў браць урокі спеваў у В. Любімава, потым у . У 1904—06 удасканальваўся ў Мілане, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Дж. Дэльф’юме. У 1906 дэбютаваў у г. П’ячэнца ў партыі Эдгара, потым выступаў у Мілане. У тым самым годзе вярнуўся ў Расію і быў прыняты ў трупу пецярбуржскага Народнага дома. У 1909—18 саліст пецярбуржскага Марыінскага тэатра (дэбютаваў у партыі Сабініна). У 1913 гастраляваў у Казані. З 1918 жыў у Рызе, дзе быў адным з арганізатараў опернага тэатра, на сцэне якога спяваў да 1940 года.

З пачатку 1920-х гадоў стала гастраляваў у многіх краінах: Англіі, Францыі (1924—26, 1934), Манака, Іспаніі (1924—26, 1932, 1934, Мадрыд, Барселона), Італіі (1924—26, 1932, Міланскі тэатр «Ла Скала»), Берліне (1928), Югаславіі (1931, Белград. Загрэб, Любляна), Румыніі (1932, Бухарэст), ЗША (1933, 1933/36, Нью-Ёрк, Філадэльфія), Кітае (1929, Харбін, Шанхай), Японіі (1929), Чэхаславакіі (1934), Фінляндыі, Літве, Эстоніі. Выступаў у Адэсе (1926), Свярдлоўску (1927—28), Тбілісі (1927).

Апошняе выступленне адбылося ў 1946 на сцэне ў партыі Элеазара.

Творчасць

Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах (з густой сярэдзінай) голасам рэдкай прыгажосці і шырокага дыяпазону (свабодна пераадольваў цяжкасці верхняга рэгістра), адрозніваўся яркай сцэнічнай знешнасцю. Яго выкананю былі ўласцівы дакладнасць фразіроўкі, экспрэсія, лёгкасць і вытанчанасць. Аднак крытыка адзначала недастатковую ўвагу да сцэнічнага боку вобразу. Рэпертуар уключаў звыш 35 партый.

Першы выканаўца партый Трубадура («Цуд роз» ); у Марыінскім тэатры — Эрэкле («Здрада»  — Беса, Пінкертона («Чыа-Чыа-сан»; атрымаў падзячны ліст ад кампазітара Дж. Пучыні), Эрыка («» Р. Вагнера), Рыцара («»).

Педагагічная дзейнасць З 1920, разам з выступамі на опернай сцэне, выкладаў у (да 1926 і ў 1940—50, з 1947 прафесар), у 1936—40 — у ў Каўнасе, у 1950—59 — у Мінскай кансерваторыі. Выхаваў цэлую плеяду савецкіх спевакоў, сярод якіх І. Бушкін, М. Ворвулеў, В. Глушакоў, П. Гравеліс, М. Зюванаў, , Р. Асіпенка, А. Самарадаў.

Сачыненні

Сустрэчы і уражанні (урыўкі з кнігі ўспамінаў Я. Э. Вітынгса) // Чырвоная змена (Мінск). 1955. 26 і 29 сакавіка Выдающийся дирижер и композитор (К 40-летию со дня смерти Э. Ф. Направника) // Сов. Белоруссия (Минск). 1956. 23 ноября О Ф. И. Шаляпине // Маладосць (Минск). 1957. № 8 Беньямино Джильи // Чырвоная змена (Минск). 1957. 22 дек. Встречи с Ф. И. Шаляпиным (записаны в 1954 Л. А. Ванковичем) // Неман. 1982. № 5. С. 164—167 Сцена и жизнь (Отрывки из книги воспоминаний) / Лит. обраб. Л. А. Ванкович (машинопись). — в ЦГАЛИ БССР, ф. 54, оп. 2, № 14 Краткое воспоминание о русских артистах-певцах, выступавших за рубежом России в конце XIX и нач. XX в. (машинопись). — Там же, ф. 54, оп. 2, № 10 Автобиография (рук.). — Там же, ф. 54, оп. 1, № 56.

Літаратура

Нисневич И. Выдатны творчы шлях. (Да 75-годзя з нарадження Я. Віцінга) // Літаратура і мастацтва (Минск). 1959. 5 авг. Записки оперного певца. — 2-е изд. — М., 1962. С. 408—409 Четверть века в опере. — М., 1970. С. 364 Веpиня С. Ф. Музыкальный театр Латвии и зарождение латышской национальной оперы. — Л., 1973. С. 146—147.

Спасылкі

Аўдыёзапісы Я. Вітынга

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Латвійскай ССР