Язва Бурулі (таксама вядомая як язва Бэрнсдэйла, язва Серлса, ці язва Дэйнтры) з’яўляецца інфекцыйнай хваробай, якая выклікаецца Mycobacterium ulcerans. Ранняя стадыя інфікавання характарызуецца бязбольным вузялком ці мясцовым апуханнем. Гэты вузялок можа ператварыцца ў язву. Язва можа быць большай унутры, чымсьці на паверхні скуры, і можа акаляцца напуханнем. Па меры прагрэсавання хваробы можа інфікавацца косць. Найчасцей язва Бурулі закранае рукі ці ногі; ліхаманка назіраецца рэдка.

Крыніцы M. ulcerans сінтэзуе таксін, вядомы як мікалактон, што зніжае функцыю імуннай сістэмы і выклікае смерць тканак. Бактэрыі з гэтага ж сямейства таксама выклікаюць туберкулёз і праказу (M. tuberculosis і M. leprae, адпаведна). Шлях распаўсюджвання хваробы невядомы. У распаўсюджванні могуць іграць ролю крыніцы вады. Паводле звестак за 2013 г., эфектыўная вакцына адсутнічае.

Лячэнне Пры ўмове лячэння на ранніх стадыях, эфектыўнасць прыёму антыбіётыкаў на працягу васьмі тыдняў складае 80 %. Лячэнне часта ўключае прэпараты рыфампіцын і стрэптаміцын. Кларытраміцын ці максіфлаксіцын часам ужываюцца замест стрэптаміцыну. Іншыя метады лячэння могуць уключаць выдаленне язвы. Пасля загойвання інфекцыі звычайна застаецца шнар.

Эпідэміялогія Выпадкі язвы Бурулі найчасцей сустракаюцца ў вясковай субсахарскай Афрыцы, асабліва ў Кот-д’Івуары, але таксама могуць сустракацца ў Азіі, у заходняй частцы рэгіёну Ціхага акіяна і ў Амерыцы. Зафіксаваныя выпадкі захворвання больш чымсьці ў 32 краінах. Штогод налічваецца ад пяці да шасці тысяч выпадкаў. Хвароба таксама назіраецца ў некаторых відаў жывёл. Альберт Раскін Кук упершыню апісаў язвы Бурулі ў 1897 г.

Катэгорыя:Мікабактэрыяльныя інфекцыі Катэгорыя:Трапічныя хваробы Катэгорыя:Забытыя хваробы