Вае́нны камісарыя́т (скар. ваенкамат) — у Беларусі і краінах былога СССР орган мясцовага ваеннага кіравання.
Задачы Падрыхтоўка моладзі да нясення воінскай службы, Правядзенне прызываў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, Воінскі улік, вучэбныя зборы, ажыццяўленне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ваеннай мабілізацыі, Выкананне іншых абаронных мерапрыемстваў.
Для правядзення прызываў на ваенную службу пры Ваенных камісарыятах ствараюцца прызыўныя камісіі, у склад якіх уваходзяць кіраўнікі дзяржаўных органаў улады, медыцынскія работнікі і супрацоўнікі Ваеннага камісарыяту.
Літаратура
Катэгорыя:Ваеннае кіраванне