Варайская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на . Гэта 11-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Змяшчае артыкулаў.

Якасць Варайская мова (Waray-Waray) выкарыстоўваецца на Філіпінах і істотна саступае па колькасці носьбітаў тагальскай мове — самай распаўсюджанай у гэтай краіне. З пачатку 2010 года карыстальнік JinJian (студэнт-інфарматык ) актыўна ствараў мноства вельмі кароткіх артыкулаў (1-2 радкі). У жніўні 2010 у раздзеле налічвалася ўжо 100 000 артыкулаў (удвая больш, чым у тагальскім). Пасля гэтага рост раздзела амаль спыніўся на 2,5 гады. Але з лютага 2013 пачала актыўна выкарыстоўвацца «ботазаліўка», якую здзяйсняў Сверкер Юхансан, шведскі навуковец і ўдзельнік Вікіпедыі, жонка якога паходзіла з Філіпін.

Гісторыя

26 жніўня 2010 года быў створаны 100 000-ы артыкул. 8 чэрвеня 2014 колькасць артыкулаў перавысіла мільён, раздзел заняў 10 месца. 18 чэрвеня 2014 за кошт ботазаліўкі варайская Вікіпедыя абагнала польскую, заняўшы 9 месца. 28 чэрвеня 2014 в’етнамская Вікіпедыя абышла варайскую і скінула яе на 10 месца. 15 жніўня 2014 себуанская Вікіпедыя абагнала варайскую, скінуўшы яе на 11 месца. У жніўні-верасні 2014 года здарылася з’ява «перамяшчэння ўверх» себуанскай і варайскай Вікіпедый, у выніку чаго дадзеныя раздзелы Вікіпедыі абышлі некаторыя вялікія раздзелы. Вынікам сталі наступныя падзеі: 13 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абагнала в’етнамскую і заняла 10 месца. 19 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абагнала іспанскую і стала 9-й. 22 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абагнала італьянскую, заняўшы 8-е месца. 23 верасня 2014 года — варайская Вікіпедыя абышла рускую і стала 7-й. 8 кастрычніка 2014 у варайскай Вікіпедыі налічвалася 1 200 000 артыкулаў. 9 кастрычніка 2014 варайская Вікіпедыя абагнала себуанскую і заняла 6-е месца. 1 лістапада 2014 спынены ботазаліўкі, з гэтага моманту і да сённяшняга дня варайская Вікіпедыя паступова страчвае пазіцыі ў агульным спісе Вікіпедый.

Станам на у варайскай Вікіпедыі налічваецца артыкулаў, большасць з іх — кароткія шаблонныя артыкулы пра біялагічныя віды жывёл, раслін і г.д. Раздзел знаходзіцца на -м месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедый.

Спасылкі Галоўная старонка варайскай Вікіпедыі

Катэгорыя:Раздзелы Вікіпедыі