thumb|right|200px|Марыям са схаваным братам Майсеем. Марыя, Марыям () — паводле Бібліі, дачка Амрама, сястра Майсея і Аарона.

Біяграфія

Упершыню ўпамінаецца ў апавяданні пра ранняе дзяцінства Майсея. Калі яе маці, паводле жорсткага загаду фараона, не магла далей трымаць у сябе трохмесячнага Майсея і вымушана была пакінуць яго ў кошыку на беразе Ніла, Марыя назірала за сваім братам. Пасля са згоды дачкі фараона, якая знайшла Майсея, яна прывяла сваю маці пакарміць яго. Пасля выхаду ізраільцян з Егіпта і пераходу Чырвонага мора яна ўзначаліла жаночы хор. За нараканні на шлюб Майсея з іншаземкай Марыя была пакарана богам праказай. У Бібліі сцвярджаецца таксама, што яна была прамаці ізраільскага цара Давыда і памерла ў глыбокай старасці.

Літаратура

Катэгорыя:Персанажы Пяцікніжжа Катэгорыя:Жанчыны Старога Запавету Катэгорыя:Прамаці Катэгорыя:Прарочыцы Катэгорыя:Майсей Катэгорыя:Кніга Зыход Катэгорыя:Кніга Лічбы