З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый — з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальны арганізацый у Мінску 25-27 сакавіка (7-9 красавіка) 1917 г., на якім быў створаны (мінскі) Беларускі Нацыянальны Камітэт і прынята праграма гэтага камітэта, якая падтрымала Часовы ўрад Расіі і агучвала патрабаванне ўвядзення аўтаноміі Беларусі ў складзе федэрацыйнай Расіі, палітычнае і культурнае адраджэнне беларускага народа.

Перадгісторыя З’езд быў скліканы па ініцыятыве мінскага беларускага Нацыянальнага камітэта, на чале якога стаяў Раман Скірмунт, і прадстаўнікоў мінскага аддзела БСГ, на чале якога стаяў Аркадзь Смоліч. Скірмунт і Смоліч добра ведалі адзін аднаго, бо Скірмунт быў членам, а Смоліч — супрацоўнікам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Яшчэ да з’езду буйныя маянткоўцы Эдвард Вайніловіч (старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі), князь Станіслаў Радзівіл і даўняя мецэнатка беларускамоўнага друку княгіня Магдалена Радзівіл ахвяравалі на патрэбы Рамана Скірмунта і будучага БНК (г. Мінск) значныя фінансавыя сродкіРудовіч, С. «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта … С. 24..

25 сакавіка 1917 г., напярэдадні з’езду, БСГ на сваёй канферэнцыі выступіла ў падтрымку Часовага ўрада Расіі, ухваліла ўвод у яго склад прадстаўніка расійскіх эсэраў (Аляксандра КеранскагаАляксандр Керанскі, хоць фармальна і ўваходзіў у склад партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, але па сутнасці быў папулістам і мог лёгка ўступаць у кааліцыі з іншымі палітыкамі.) і выступіла з патрабаваннем аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікіЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 8.. Да гэтага часу ідэю аўтаноміі Беларусі выказвалі і іншыя партыі і арганізацыі, у першую чаргу тыя, якія былі пад уплывам буржуазна-памешчыцкага «блоку» з ліку каталіцкіх маянткоўцаў і інтэлігенцыіЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 5—6.. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) і ўстанаўлення ўлады Часовага ўрада Расіі, на працягу сакавіка 1917 г. у Мінску Камітэт грамадскай бяспекі і мінская гарадская дума надавалі пэўную ўвагу беларускаму насельніцтву горада толькі тым, што друкавалі на беларускай мове загады і адозвы Часовага ўрада Расіі, але не аб’яўлялі аб жаданні стварэння аўтаноміі БеларусіСяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 31..

Ход падзей На з’ездзе ў Мінску 25-27 сакавіка (7-9 красавіка) 1917 г. прысутнічала каля 150 прадстаўнікоў розных беларускіх арганізацый і прадстаўнікоў грамадскасці Мінска: бежанскіх камітэтаў, камітэтаў дапамогі пацярпелым ад вайны, прадстаўнікі БСГ, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Беларускай партыі народных сацыялістаў, Народнай дэмакратычнай партыі і дзеячы, якія не прадстаўлялі якой-небудзь канктрэтнай арганізацыі, прадстаўнікі Петраградскага і Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (адіны прадстаўнік — І. Кузьміцкі)Сяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 29, 31; Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 9.. Трэба адзначыць, што выбары дэлегатаў на з’езд не праводзіліся, а спецыяльныя запрашэнні на з’езд адпраўляў Аркадзь СмолічЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 9..

Асноўная мэта з’езда — выпрацоўка ў новых гістарычных умовах поглядаў на будучы лёс і палітычны лад БеларусіСяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 30..

Старшынёй з’езда быў абраны Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), а намеснікамі — памочнік мінскага губернскага камісара (ад Часовага ўрада Расіі) рускі эсэр І. Метлін і юрыст Павел АляксюкЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 9.. У пачатку з’езда былі зачытаны прывітальныя прамовы дэлегатаў і тэлеграмы ад непрысутных прадстаўнікоў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, а таксама нацыянальных арганізацый Украіны і ЛітвыЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 9.. Павел Аляксюк выступіў з прамовай аб мінулым і будучым Беларусі; з дэкларацыяй ад імя БСГ выступіў Аркадзь Смоліч; з дэкларацыяй ад імя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выступіў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі — указваў, што беларускаму народу, каб быць моцным, трэба мець нацыянальную мову, школу, культуру і аўтаноміюСяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 29; Богданович, Е. Г. Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.)… С. 9; Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 9.. Накіраванасць усіх выступленняў была прасякнута ідэяй грамадзянскага прымірэння ўсіх класаў і сацыяльных слаёў БеларусіЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 9..

На з’ездзе аднадушна было прынята рашэнне, каб паслаць прывітальныя тэлеграмы Часоваму ўраду Расіі, Мінскаму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, беларускім нацыянальным арганізацыям горада і жаўнерам у акопах на лініі руска-нямецкага фронтуЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 9.. Адзіным дысанансам агульнаму тону з’езда стала выступленнем І. Мятліна (памочніка мінскага губернскага камісара), які выказаўся, што нацыянальны рух на Беларусі «не натуральны, бо пад ім няма цвёрдага фундаменту народных нізоў», таму замест узняцця беларускага нацыянальнага пытання і формы палітычнай суб’ектнасці Беларусі трэба яднаць усе сацыял-дэмакратычныя сілы для ўмацавання заваёў рэвалюцыі і ўдзелу восенню 1917 г. ва Устаноўчым сходзе РасііСяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 29—30.. Прысутныя асудзілі падобныя заявы і вымусілі І. Мятліна і яго прыхільнікаў пакінуць з’ездСяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 30..

25 сакавіка з’езд абраў камісіі: арганізацыйная (узначаліў Павел Аляксюк), агітацына-палітычная (Алесь Бурбіс), фінансавая (Эдвард Будзька), школьная (Браніслаў Тарашкевіч), друку (Зміцер Жылуновіч), земская (Сталпоўскі), этнаграфічная (Міхаіл Кахановіч)Сяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 30..

26 сакавіка адбыліся выступленні ад камісій. Аркадзь Смоліч (ад агітацыйнай камісіі) указаў на важнасць усведамлення беларускімі сялянамі гістарычнага моманту і важнасці арганізаванасці, акцэнтаваўшы на значнасць у гэтым працэсе ролі сельскіх настаўнікаў. Рэзалюцыя агітацыйнай камісіі адзначыла неабходнасць стварэння прапагандысцкіх арганізацый на вёсцы — у першую чаргу ўтварэння сялянскіх і настаўніцкіх суполак і саюзаў і правядзення іх з’ездаў, арганізацыі кааператываўСяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 30; Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 10.. Ад адукацыйнай камісіі і друку Тарашкевіч і Жылуновіч афіцыйна выказаліся пра неабходнасць адкрыцця беларускага ўніверсітэта і іншых ВНУ, паступовы пераход пачатковых школ на родную мову навучання, стварэння падручнікаў на роднай мове (у тым ліку, па гісторыі края), адкрыцця курсаў беларускай мовы для падрыхтоўкі настаўнікаў, пашырэнне пазашкольнай асветы. Прынята рашэнне пра арганізацыю таварыства «Прасьвета» і выданне газетыЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 10..

Этнаграфічная камісія адзначыла, што ў склад Беларусі ўваходзяць Мінская, Гродзенская, Магілёўская, часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губерній, стварала камісію для ўдакладнення яе межаў (Яўхім Карскі, Аляксандр Шахматаў, Мацвей Любаўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі). Асновай тэрыторыі аўтаномнай Беларусі вызначаліся пяць губерняў: Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская і МагілёўскаяРудовіч, С. «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта … С. 23.. Дэлегаты выказалі пратэст супраць уключэння ўсёй Віленскай губерні ў склад Літоўскай Рэспублікі. Камісія выказала пратэст на зварот дэпутацыі Літоўскага нацыянальнага камітэта да Часовага ўрада Расіі, у якім літоўскі камітэт выказаў жаданне ўстанавіць свой (а не беларускі) адміністрацыйны кантроль над той часткай Віленскай губерні, якая не была занята немцамі, а знаходзілася пад кантролем Часовага ўрада Расіі. Этнаграфічная камісія з’езда свой пратэст на літоўскія прэтэнзіі абапірала дадзенымі, што больш паловы Віленскай губерні складаюць беларусыЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 10, 11..

Фінансавая камісія прапанавала стварыць аддзел для арганізацыі беларускага нацыянальнага банка. Эдвард Будзька праінфармаваў, што на патрэбы далейшай работы ў ствараемы нацыянальны фонд ужо ўнесена 2000 рублёў ад петраградскіх рабочых-беларусаўЛадысеў, У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці… С. 11..

Самыя важныя палажэнні прагучалі ад арганізацыйнай камісіі: Павел Аляксюк агучыў рашэнні арганізацыйнай камісіі з’езда: 1) лічыць неабходным стварэнне ў Мінску ў найбліжэйшы час Беларускай Краёвай Рады — найвышэйшага органа ўлады аўтаномнай Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі; 2) да выбараў у Беларускую Краёвую Раду «найвышэйшай краёвай інстытуцыяй» з’яўляецца з’езд, які абірае Беларускі Нацыянальны Камітэт (у Мінску)Богданович, Е. Г. Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.)… С. 9; Сяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 30.. З’езд па сутнасці выказаўся ад імя ўсяго беларускага народаРудовіч, С. «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта … С. 22..

Аграрнае пытанне на з’ездзе не абмяркоўвалася. З вуснаў некаторых прадстаўнікоў БСГ (партыя адрадзілася з небыцця ў дзень пачатку работы з’езда) гучала патрабаванне аб радыкальным вырашэнні аграрнага пытання (скасавання прыватнай уласнасці на зямлю), але гэта не адлюстравалася ў выніковых рэзалюцыях з’ездаРудовіч, С. «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта … С. 23..

З’езд падтрымаў рашэнне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Гэта быў максімум, чаго можна было патрабаваць у тагачасных умовах ад Часовага ўрада Расіі, які кантраляваў тэрыторыю цэнтральнай і ўсходняй Беларусі (з Мінскам) і адкладваў пытанне аб дзяржаўным уладкванні Расіі да склікання Устаноўчага сходу Расіі, аднак неафіцыйна стаяў на прынцыпе «адзінай і недзялімай Расіі». Для перагавораў з Часовым урадам Расіі па пытанні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі з’езд выбраў дэлегацыю ў складзе Рамана Скірмунта, Івана Краскоўскага, Эдварда Будзькі, Паўла Аляксюка, Міхаіла Кахановіча, Яўсея Канчара і Івана КасякаСяменчык, М. Я. Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам…. С. 30..