Студзёнка. Сустракаецца таксама варыянт Сцюдзёнка (, ) — вёска ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета. Да 17 жніўня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Бытчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034)..

Месца пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну ў 1812 годзе.

Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўночны захад ад горада Барысаў, за 90 км ад Мінска, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў, каля левага берага ракі Бярэзіна. Каля вёскі пралягае аўтамабільная дарога .

Насельніцтва 2000 год — 42 двары, 62 жыхары. 2001 год — 37 двароў, 58 жыхароў.

Помнікі гісторыі і культуры

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнікі рускім воінам Айчыннай вайны 1812 года.

Галерэя

Літаратура

Ліст карты N-35-69. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1982 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Прыгарадны сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Барысаўскага раёна