Жаўрук шэры (Calandrella rufescens) — від птушак сямейства .
Апісанне Невялікі памерамі жаўрук. Ад найбольш падобных нашых відаў жаўрукоў — палявога і баравога — адрозніваецца меншымі памерамі, больш кароткай і шырокай у аснавання дзюбай, заўважна кароткім кіпцюром на заднім пальцы.
Пашырэнне Пераважна асела жыве ў стэпах з гліністай, пясчанай або засоленай глебай у Паўночнай Афрыцы, Іспаніі, у Турцыі і на ўсход ад яе вакол Чорнага і Каспійскага мароў у Цэнтральнай Азіі і да Манголіі і Кітая.
Некаторыя азіяцкія папуляцыі з поўначы арэала мігруюць на поўдзень зімой. Гэты від вельмі рэдка залятае ў паўночную і заходнюю часткі Еўропы. Гняздуе ў вельмі невялікай колькасці на поўдні Украіны. У 2020 годзе шэры жаўрук адзначаны ў Беларусі на Гарадзеншчынеbirdwatch.by
Асаблівасці біялогіі Гэта птушка сухіх адкрытых прастораў, яна аддае перавагу больш сухім і пустынным глебам, чым . Гняздуецца на зямлі, адкладаючы 2-3 яйкі. Сілкуецца насеннем і казуркамі.
Спасылкі Позвоночные животные России: Серый жаворонок BirdLife International 2004. Calandrella rufescens. 2006 IUCN Red List of Threatened Species
Катэгорыя:Жаваранкавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1820 годзе Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Афрыкі