thumb|280px|Пусэн, Руф і Ваоз, 1660—1664 Руф — асоба, імем якой названа невялікая агіяграфічная аповесць, якая ўключана ў кананічны біблейскі звод (: кніга «Руф»).

Біяграфія

Паводле падання, будучы маавіцянкай, яна выйшла замуж за іўдзя, бацькі якога часова перасяліліся з Палесціны ў Мааў. Пасля смерці свёкра і мужа Руф са свякроўю паехала на іх радзіму і пасялілася ў Віфлееме. Каб пракарміць сябе і свякроў, Руф збірала каласы на чужым полі. Выпадкова яна сустрэла багатага сваяка яе мужа-нябожчыка па імені Ваоз. Той, даведаўшыся, хто яна, спагадліва аднёсся да Руфі, пахваліў яе за вернасць свякрові і дазволіў ёй збіраць каласы на сваім полі. Дабрачыннае жыццё і прыгажосць Руфі паслужылі прычынай таго, што яна стала жонкаю багатага Ваоза і нарадзіла яму сына Аведа, дзеда цара Давыда.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жанчыны Старога запавету Катэгорыя:Празеліты ў іўдаізме Катэгорыя:Прамаці Катэгорыя:Мааў