Бе́лы востраў () — востраў, які знаходзіцца ў Карскім моры, аддзелены пралівам Малыгіна ад паўвострава Ямал. Уваходзіць у Ямала-Ненецкую аўтаномную акругу.

Плошча вострава 1900 км², вышыня да 24 м. Паверхня пакрытая балотамі і арктычнай тундравай расліннасцю. На востраве шмат азёр.

У 1933 годзе на востраве адкрыта палярная станцыя.

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Карскага мора Катэгорыя:Астравы Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі