Заце́мень (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Гісторыя
У 1794 годзе вёска ў фальварку Стайкі, уласнасць Людвігі Багдановіч.
У 1800 годзе вёска ў маёнтку Старынкі. У 1829 годзе вёска ва ўласнасці Вікенція Багдановіча.
У 1921 годзе фальварак у Альковіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. У 1931 годзе вёска ў Ільянскай вясковай гміне, маёнтакІНТЭРВ’Ю З АПОШНІМ ПРАДСТАЎНІКОМ РОДУ БАХДАНОВІЧАЎ З МАЁНТКА ЗАЦЕМЕНЬ // Шлях перамогі. У 1923—1939 гадах у Зацемені месцілася памежная застава КАП «Zaciemień».
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Дэмаграфія
1800 год — 20 двароў, 128 жыхароў. 1921 год — 10 двароў, 109 жыхароў. 1931 год — 8 двароў, 105 жыхароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 59. 2003 год — 35 двароў, 91 жыхар.
Славутасці
Свята-Елісавецінская царква, ХІХ ст.
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Зацемень на сайце Radzima.org
Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна