Забло́шчына (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 11 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 129 км ад Мінска, на аўтадарозе Касцяневічы—Давыдкі.

Гісторыя У XVII ст. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць падскарбія літоўскага М. Кішкі; у 1690 г. — С. Альшэўскага; у 1765 г. — Відмонта, З двары.

З 1793 года пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Заблошчына, як і ўся Вілейшчына, уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, быў утвораны Вілейскі павет у складзе спачатку Мінскай губерні, а з 1843 года — Віленскай губерні. У 1800 г. згадваюцца вёска (5 двароў, 40 жыхароў) і маёнтак А. Ходзькі. У 1897 г. вёска і сядзіба (2 жыхары) у Княгінінскай воласці Вілейскага павета.

З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 21 чэрвеня 1949 г. створаны калгас «Чырвоны маяк». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».

Насельніцтва 1829 год — 17 жыхароў, 8 двароў. 1866 год — 54 жыхары, 6 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/189. 1897 год — 76 жыхароў, 11 двароў. 1921 год — 81 жыхар, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 80 жыхароў, 14 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 49 жыхароў. 1988 год — 47 жыхароў, 22 двары. 2008 год — 20 жыхароў, 11 гаспадарак. 2019 год — 9 чал.

Славутасці

Месца сядзібы Ходзькаў.

Вядомыя асобы Ігнат Ходзька (1794—1861) — пісьменнік і паэт.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна